Спадчына
13 ліпеня 2023 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лявонцьевіча Бенуа (1813–1898), акадэміка і прафесара архітэктуры
Мікалай Лявонцьевіч (Людакавіч) Бенуа нарадзіўся 13 ліпеня 1813 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і прыдворнага метрдатэля. З дзяцінства любіў маляваць. У 1827 г. быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У 1834 г. за праект дома быў узганароджаны Малым сярэбраным медалём, за іншыя праекты двойчы ўдастоены Вялікага сярэбранага медаля. За праект вучылішча правазнаўства ў 1836 г. яму быў прысуджаны Вялікі залаты медаль.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бенуа Мікалай Лявонцьевіч, Бенуа Міхаіл Лявонцьевіч, Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архітэктары
- Установы Брэсцкі кадэцкі корпус
30 студзеня 2023 г. — 190 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Гілярыевіча Гараўскага (1833–1900), мастака
Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі нарадзіўся 30 студзеня 1833 г. у маёнтку Уборкі Мінскай губерні (цяпер вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці) у збяднелай шляхецкай сям’і. У сям’і было тры дачкі і пяць сыноў: Карл і Гектар сталі прафесійнымі ваеннымі, Іпаліт, Апалінарый і Гілярый – мастакамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы Брэсцкі кадэцкі корпус
1 ліпеня 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Фёдаравіча Болбаса (1918–1997), доктара эканамічных навук, гісторыка, прафесара
Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Болбас Максім Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Эканамісты, Гісторыкі, Вучоныя, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
1 студзеня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ганны Іванаўны Карповіч (Сухарэбская; 1938–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ганна Іванаўна Карповіч (у дзявоцтве Сухарэбская) нарадзілася 1 студзеня 1938 г. у в. Быткоўшчына Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзіцём перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька памёр заўчасна неўзабаве пасля вайны, з маці, Марыяй Пятроўнай, засталіся тры сыны – Сігізмунд, Казімір, Вячаслаў і дачка Ганна. Ганна закончыла сем класаў і пайшла працаваць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сухарэбская Ганна Іванаўна, Карповіч Ганна Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Быткоўшчына, Русіно
- Прадметы Птушкаводы, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы Баранавіцкая птушкафабрыка
13 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Сярэдзіча (1928–2007), заслужанага механізатара БССР (1963), Героя Сацыялістычнай Працы (1965)
Іван Міхайлавіч Сярэдзіч нарадзіўся 13 сакавіка 1928 г. у в. Забараўцы Лагішынскай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) ук шматдзетнай сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю і прафесію трактарыста.
У 1950 г. Іван Сярэдзіч пачаў працаваць трактарыстам на Лагішынскай машынатрактарнай станцыі. Набыў практычны вопыт, займаўся самаадукацыяй, стаў механізатарам шырокага профілю. З 1958 г. – трактарыст калгаса імя Кірава (цяпер ААТ «Лышча») Пінскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сярэдзіч Іван Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён
- Прадметы Механізатары, Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы