Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Кобрынскім гарадскім Саветам дэпутатаў працоўных 19 чэрвеня 1973 г. было прынята рашэнне аб адкрыцці сярэдняй школы № 6 у г. Кобрыне. Урачыстае адкрыццё школы ў новым чатырохпавярховым будынку па вул. Леніна, 71 адбылося 1 верасня 1973 г.

Дадатковая інфармацыя

Пры Столінскім раённым Доме культуры ў 1973 г. быў створаны самадзейны харавы калектыў. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Рыгоравіч Вайцяхоўскі. Калектыў, які аб’яднаў апантаных людзей, якія не ўяўлялі свайго жыцця без народнай творчасці, музыкі і песні, ад года ў год развіваўся, сталеў, удасканальваў свае выканальніцкае майстэрства.

Асноўныя накірункі творчасці – адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя песеннай спадчыны Століншчыны і Беларусі. Хор стаў лаўрэатам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). У 1977 г. за творчыя дасягненні і актыўную канцэртную дзейнасць хору «Крыніца» было прысвоена ганаровае званне «Народны самадзейны калектыў», якое ён нязменна пацвярджае.

 

Аляксандр Рыгоравіч Свяргун нарадзіўся 30 снежня 1903 г. у в. Гічыцы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бенжанства у глыб Расіі. Аляксандр працаваў рабочым на Маскоўска-Казанскай чыгунцы.

 

На мяжы Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага, раёнаў Брэсцкай вобласці знаходзіцца ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Створаны як гідралагічны заказнік Пастановай Савета Міністраў БССР № 342 ад 18 лістапада 1968 г. з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў – басейнаў рэк Шчара і Ясельда.

Дадатковая інфармацыя

 

 

Захар Захаравіч Кавальчук нарадзіўся ў 1893 г. у в. Крыўляны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У васемнаццацігадовым узросце Захар Кавальчук адправіўся ў Амерыку на заробкі. Дабраўшыся да штата Пенсільванія, уладкаваўся чорнарабочым сталеліцейнага цэха. Хутка перабраўся ў штат Мічыган, у буйны порт Дэтройт. Працуючы на аўтазаводзе знакамітага прадпрыемства Генры Форда, дзе можна было сустрэць эмігрантаў з усяго свету, у тым ліку і з Расійскай імперыі, захапіўся ідэямі ўсеагульнай справядлівасці і стаў актыўным абаронцам правоў рабочых.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 90 з 435