Спадчына
17 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Багуслава Багданавіча Вільчкоўскага (1928–1964), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі нарадзіўся 17 сакавіка 1928 г. у в. Пагулянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У чатырнаццаць гадоў Багуслаў (з восені 1942 г.) стаў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады «ХХV год БССР». Збіраў звесткі і перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгункі і варожых эшэлонаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вільчкоўскі Багуслаў Багданавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Пагулянка, Малая Сваротва
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Старшыні
- Установы
16 снежня 2023 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця маёнтка Дзеда Мароза (2003), турыстычнага аб’екта ў НП «Белавежская пушча»
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» занесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 г. Гэта ўнікальны запаведны лес Еўропы, які ахоўваецца з ХІV ст., сапраўдны цуд свету. Па колькасці відаў раслін і жывёл парк не мае сабе роўных у Еўропе. У пушчы самая буйная ў свеце папуляцыя зуброў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзед Мароз
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Белавежская пушча
- Прадметы Нацыянальныя паркі, Маёнткі
- Установы «Белавежская пушча» НП
28 лістапада 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Семакова (1938–2009), кандыдата біялагічных навук, навуковага супрацоўніка НП «Белавежская пушча»
Вячаслаў Васільевіч Семакоў нарадзіўся 28 лістапада 1938 г. у г. Харкаве ў сям’і служачых. Пасля школы паступіў у Харкаўскую аграрную акадэмію, якую закончыў у 1961 г. У маладосці захапляўся альпінізмам і турыстычнымі паходамі. Добра ведаў Каўказ, пабываў практычна на ўсіх значымых горных сістэмах Савецкага Саюза.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Семакоў Вячаслаў Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянюкі, Белавежская пушча
- Прадметы Вучоныя, Біёлагі
- Установы «Белавежская пушча» НП
26 верасня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Любовi Мiкалаеўны Красеўскай (1953), работніка культуры, грамадскага дзеяча, паэта
Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Красеўская Любоў Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Работнікі культуры, Пісьменнікі, Паэты
- Установы
2 снежня 2023 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Андрэя Раманавіча Васілюка (1888–1956), педагога, загадчыка рускай пачатковай школай у г. Брэсце (1921–1939)
Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Васілюк Андрэй Раманавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінка, Жабінкаўскі раён, Здзітава, Брэст
- Прадметы Педагогі, Пачатковыя школы, Бібліятэкі
- Установы