Спадчына
28 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Вызваленне Беларусі, Вызваленне Брэстчыны
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкая вобласць, Брэсцкая вобласць, Пінская вобласць
- Прадметы
- Установы
25 сакавіка 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана (Ігар Пятровіч Корзун; 1944–2022), Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Архіепіскап Сцяфан (пры нараджэнні Ігар Пятровіч Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 г. у в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці з сям’і селяніна. Быў ахрышчоны ў Благавешчанскай царкве сяла Малыя Ляды, пабудаванай з цэглы ў 1794 г. Царква ў канцы 1950-х была зачынена, у 1992 г. прыход адноўлены, з 1994 г. храм у адноўленым Лядзенскім мужчынскім манастыры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Корзун Ігар Пятровіч, Сцяфан (Корзун)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Архіепіскапы, Свяшчэннікі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Пінская праваслаўная епархія
25 снежня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Веніяміна Мікалаевіча Бычкоўскага (1953), пісьменніка, краязнаўца
Веніямін Мікалаевіч Бычкоўскі нарадзіўся 25 снежня 1953 г. у г. Уфа, сталіцы Башкірыі.Сюды ў час Першай сусветнай вайны быў вывезены з Гродзенскай губерні амаль увесь род Бычкоўскіх. У сваім жыцці Веніямін Бычкоўскі шмат займаўся спортам (спартсмен-штангіст), працаваў у сферы турызму, быў журналістам, шмат падарожнічаў. З 1995 г. пражывае ў в. Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бычкоўскі Веніямін Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Бабровічы
- Прадметы Пісьменнікі, Краязнаўцы
- Установы
10 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Фёдараўны Скакун (1943–2022), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1988)
Галіна Фёдараўна Скакун (у дзявоцтве Асіюк) нарадзілася 10 кастрычніка 1943 г. у в. Барысы Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў арыштаваны немцамі, неўзабаве памёр ад туберкулёзу. Маці, Галіна Іванаўна Асіюк, у 1950-я гг. – перадавая даярка, Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Галіна з ранніх гадоў прызвычайвалася да цяжкой сялянскай працы, дапамагала маці..
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скакун Галіна Фёдараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён
- Прадметы Жывёлаводы, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
2 верасня 2024 г. — 185 гадоў з дня нараджэння Івана (Іаана) Антонавіча Катовіча (1839–1911), праваслаўнага царкоўнага дзеяча, даследчыка гісторыі распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі
Іван (Іаан) Антонавіч Катовіч нарадзіўся 2 верасня 1839 г. у в. Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў са старажытнага беларускага праваслаўнага святарскага роду. Старэйшы сын протаіерэя Антонія Ануфрыевіча Катовіча. Браты Івана – Фама, Мікалай, Міканор, Аляксей – таксама былі святарамі, сёстры – Марыя, Юстына, Алена – выйшлі замуж за асоб духоўнага звання.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Чаравачыцы
- Прадметы Царкоўныя дзеячы, Гісторыкі, Журналісты
- Установы