Спадчына
19 лістапада 2022 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Рамановіча (1977), мастака
Іван Мікалаевіч Рамановіч нарадзіўся 19 лістапада 1977 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1996), аддзяленне станковага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў (2002), дзе вучыўся ў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, Віталя Герасімава, Аляксандра Ксяндзова.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рамановіч Іван Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Мастакі
- Установы
16 лістапада 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Ігара Яўгенавіча Карнелюка (1962), кампазітара, эстраднага спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі (2007)
Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карнялюк Ігар Яўгенавіч
- Падзеі Заслужаныя дзеячы
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кампазітары, Спевакі
- Установы
2022 г. — 25 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Індычы (Камянецкі р-н; 1997)
У ХІХ ст. Індычы — сяло ў Жыцінскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, адносілася да маёнтка Пелішча, уласнасці Лышчынскіх. У 1800 г. у Індычах мясцовым землеўласнікам Фамой Кашыеўскім была пабудавана невялікая драўляная ўніяцкая царква Пакрова Багародзіцы са званіцай. Пасля скасавання Уніі (1839) храм стаў праваслаўным.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Індыцкая царква Раства Прасвятой Багародзіцы
- Рэгіён Камянецкі раён, Індычы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
12 лютага 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Першукевіча (1912–1980), чыгуначніка, Героя Сацыялістычнай Працы (1943)
Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся 12 лютага 1912 г. у в. Пятрэвічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я Першукевічаў з бежанцамі падалася на ўсход і спыніліся ў г. Оршы. Тут прайшло дзяцінства Івана, тут ён пачаў працоўны шлях мулярам, узводзіў у Оршы дамы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Першукевіч Іван Пятровіч
- Падзеі Героі Сацыялістычнай Працы, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Баранавічы, Пятрэвічы
- Прадметы Чыгуначнікі
- Установы
2022 г. — 200 гадоў з часу пабудовы царквы Параскевы Пятніцы ў в. Сычы (Брэсцкі р-н; 1822), помніка архітэктуры з рысамі класіцызму
У в. Сычы Брэсцкага раёна яшчэ ў ХVІ ст. існавала царква Святога Духа, звесткі аб якой знаходзяцца ў «Инвентаре королевских деревень Нехолстов и Сычей, лежащих в Брестском воеводстве» за 1566 г. Па дадзеных Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці царква была пабудавана ў 1526 г. У ХVІІ альбо ў ХVІІІ стст. была пабудавана уніяцкая царква. На яе месцы ў 1822 г. памешчыкам Іосіфам Высоцкім была ўзведзена мураваная царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Сычоўская царква Параскевы Пятніцы
- Рэгіён Брэсцкі раён, Сычы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы