Спадчына
1 студзеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Рамана Цімафеевіча Кротава (1923–1999), поўнага кавалера ордэна Славы, Ганаровага грамадзяніна г. Пружаны
Раман Цімафеевіч Кротаў нарадзіўся 1 студзеня 1923 г. у в. Рэкта Быхаўскага павета Гомельскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства выхоўваўся ў працы і сумленным стаўленні да жыцця. Пасля атрымання няпоўнай сярэдняй адукацыі працаваў тэхнікам-метэаролагам метэаралагічнай станцыі ў г. п. Клічаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кротаў Раман Цімафеевіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Кавалеры ордэна Славы
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Франтавікі
- Установы
21 мая 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Раманавіча Грудавіка (1952), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грудавік Валерый Раманавіч
- Падзеі Будаўнікі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава, Пінскі раён, Малоткавічы
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы
8 верасня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Пятровіча Халько (1952), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Сцяпан Пятровіч Халько нарадзіўся 8 верасня 1952 г. у в. Бабры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Пасля заканчэння інстытута пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Моладава» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Халько Сцяпан Пятровіч
- Падзеі «Моладава Агра» УП
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моладава
- Прадметы Аграномы, Старшыні, Ганаровыя грамадзяне, Заслужаныя дзеячы
- Установы
24 снежня 2022 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Ільі Міхайлавіча Падбярэзіна (1902–1990), удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Ілья Міхайлавіч (Маісеевіч) Падбярэзін нарадзіўся 24 снежня 1902 г. у г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці). З 8 па 23 лютага 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай гвардыі (партызанскім атрадзе) у раёне г. Унеча, затым служыў у 1-м савецкім Тарашчанскім партызанскім палку. Разведчыкам, камандзірам аддзялення і начальнікам каманды конных разведчыкаў удзельнічаў у баях супраць германскіх войскаў, гайдамакаў і пятлюраўцаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Падбярэзін Ілья Міхайлавіч
- Падзеі Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
15 снежня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванаваіча Савенкі (1922), удзельніка Вялікай Айчыннай вйаны, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Савенка Іван Іванавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Яечкавічы
- Прадметы Франтавікі, Старшыні, Заслужаныя работнікі
- Установы