Спадчына
8 сакавіка 2023 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Самуйліка (1908–1989), партызанскага камандзіра, Ганаровага грамадзяніна г. Камянца (1974)
Аляксандр Іванавіч Самуйлік нарадзіўся 8 сакавіка 1908 г. у в. Махро Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і, быў трынаццатым дзіцём. Толькі ў пятнаццаць гадоў змог сын селяніна пайсці вучыцца грамаце. Але нядоўга працягвалася вучоба, хоць і быў Аляксандр адным з самых здольных вучняў – выключылі за нядобранадзейнасць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Самуйлік Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Махро, Камянец
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
12 сакавіка 2023 г — 80 гадоў з дня нараджэння Веры Паўлаўны Пракаповіч (1943), паэтэсы, празаіка
Вера Паўлаўна Пракаповіч нарадзілася 12 сакавіка 1943 г. у в. Малыя Мурыны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства палюбіла паэзію, пісала вершы і апавяданні, але спачатку саромелася паказваць іх. Першае абуджэнне стваральнай душы, пробу пяра здольнай пяцікласніцы ахвотна надрукавала камянецкая раённая газета «Іскра» (зараз «Навіны Камянеччыны»). Гэта акрыліла школьніцу і падбадзёрыла да творчасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пракаповіч Вера Паўлаўна
- Падзеі Паэты
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Мурыны Малыя
- Прадметы Празаікі
- Установы
2023 г. — 400 гадоў з часу заснавання касцёла Божага Цела ў г. Давыд-Гарадку (Столінскі р-н; 1623)
Пачынаючы з Крэўскай уніі (1385) на беларускіх землях пачалі шырока будавацца касцёлы. У новых палітычных умовах працягвалася паланізацыя і акаталічванне беларускага народа. Спачатку націску падвергліся феадалы, якія пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва, баючыся страціць свае высокія пасады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Давыд Гарадоцкі касцёл
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Помнікі культавай архітэктуры, Касцёлы
- Установы
26 жніўня 2023 г. – 140 гадоў з дня нараджэння Майсея Цярэнцьевіча Лазнухі (1883–1919), удзельніка рэвалюцыйнага руху і ўсталявання савецкай улады
Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха нарадзіўся 26 жніўня 1883 г. у в. Беражное Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1904 г. быў прызваны на ваенную службу. Служыў матросам на Балтыйскім флоце. Захапіўся ідэямі класавай барацьбы, уступіў у партыю бальшавікоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лазнуха Майсей Церэнцьевіч
- Падзеі Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Кастрычніцкая рэвалюцыя (1917), Палескае паўстанне (1918–1919), Польска савецкая вайна (1919–1920)
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Беражное
- Прадметы Грамадскія дзеячы
- Установы
7 сакавіка 2023 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Трафімавіча Дацкевіча (1938–2022), паэта, празаіка
Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дацкевіч Іван Трафімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі
- Установы