Спадчына
2023 г. — 120 гадоў з часу пабудовы Крыжаўзвіжанскай царквы ў в. Сухопаль (Пружанскі р-н; 1903), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1641 г. Жыхары ўдзельнчіалі ў падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. 14 жніўня 1680 г. каралеўскія камісары, пасланыя ў Белавежскае лясніцтва, далі дазвол на пабудову царквы на пэўным участку зямлі ў Сухопалі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Сухопальская Крыжаўзвіжанская царква
- Рэгіён Пружанскі раён, Сухопаль
- Прадметы Помнікі культавай архітэктуры, Цэрквы
- Установы
10 красавіка 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксандравіча Заморына (1918–1993), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ваеннага лётчыка
Іван Аляксандравіч Заморын нарадзіўся 10 красавіка 1918 г. у в. Касценка Магілёўскай губерні (цяпер Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці). Скончыў 7 класаў сярэдняй школы.Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 13 гадоў матарыстам на швейнай фабрыцы імя Валадарскага ў Магілёве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Заморын Іван Аляксандравіч
- Падзеі Ваенныя лётчыкі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
1 сакавіка 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Пятровіча Сергіенкі (1938–2021), мастака
Юрый Пятровіч Сергіенка нарадзіўся 1 сакавіка 1938 г. у в. Новы Радзін Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. У 1947 г. бацькi пераехалi на сталае жыхарства ў г. Столін Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцiнства Юрый захапляўся маляваннем. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў выдатнага педагога Юстафа Высоцкага. Ужо ў адзінаццацігадовым узросце прайшла яго першая персанальная выстава ў Мінску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сергіенка Юрый Пятровіч
- Падзеі Мастакі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столiн
- Прадметы
- Установы
19 сакавіка 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Таццяны Мікалаеўны Яцук (1963), настаўніцы, паэтэсы
Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 г. у в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыла ў 1985 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Яцук Таццяна Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Паэты, Педагогі
- Установы
2 лютага 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Філіпавай (1948), паэтэсы
Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Філіпава Марыя Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Паэты, Педагогі
- Установы