Спадчына
7 студзеня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Пятровіча Куніцкага (1943–2021), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2014)
Васіль Пятровіч Куніцкі нарадзіўся 7 студзеня 1948 г. у в. Красіеўка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.У 1970 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія», у 1985 г. – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС па спецыяльнасці «паліталогія».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Куніцкі Васіль Пятровіч
- Падзеі Ганаровыя грамадзяне, Грамадскія дзеячы
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Красіеўка, Іванава
- Прадметы
- Установы
2023 г. — 290 гадоў з часу пабудовы Троіцкага касцёла ў в. Воўчын (Камянецкі р-н; 1733), помніка архітэктуры позняга барока
У вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца адметны каталіцкі храм – Троіцкі касцёл. Помнік архітэктуры звязаны з гістарычнымі падзеямі, што адбывалася на Беларусі ў розны час. Першыя ўспаміны пра мястэчка Воўчын належаць да ХVI ст., калі яно належала Солтанам. У другой чвэрці ХVІІ ст. новы ўладальнік маёнтка А. Корвін-Гасеўскі ахвяраваў значныя сродкі на пабудову драўлянага касцёла, падмуркі якога заклалі ў 1629 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Воўчынскі Троіцкі касцёл
- Рэгіён Камянецкі раён, Воўчын
- Прадметы Касцёлы, Помнікі культавай архітэктуры, Помнікі архітэктуры
- Установы
2023 г. — 150 гадоў з часу пабудовы царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Рэчыца (Камянецкі р-н; 1873), помніка архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці мае сваю адметную гісторыю. У 1567 г. пазначана як уладанне Паца. На 1588 г. фальварак Рэчыцкі ў Берасцейскім старастве ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Рэчыцкая Успенская царква
- Рэгіён Камянецкі раён, Рэчыца
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры, Помнікі архітэктуры
- Установы
20 снежня 2023 г. — 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Гаўрылавіча Якушыка (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста
Мікалай Гаўрылавіч Якушык нарадзіўся 20 снежня 1963 г. у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Гаўрыл Гаўрылавіч Якушык, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гаўрыл Гаўрылавіч і Вольга Аляксандраўна выгадавалі чацвёра дзяцей, а Мікалай быў самым малодшым.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Якушык Мікалай Гаўрылавіч
- Падзеі Афганская вайна (1979–1989)
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты
- Установы
26 мая 2023 г. – 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Керазя (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста
Сцяпан Сцяпанавіч Керазь нарадзіўся 26 мая 1963 г. у в. Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Сцяпан Рыгоравіч Керазь, працаваў вартаўніком у калгасе «Труд», маці, Раіса Барысаўна, – рабочай у сталовай. У 1978 г. Сцяпан Керазь скончыў восем класаў Гарбахскай школы і паступіў у Пінскі мясамалочны тэхнікум, які скончыў у 1982 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Керазь Сцяпан Сцяпанавіч
- Падзеі Афганская вайна (1979–1989)
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Гарбаха
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты
- Установы