Спадчына
1 октября 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Піліпавіча Маркава (1923–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР
Васіль Піліпавіч Маркаў нарадзіўся 1 кастрычніка 1923 г. на Смаленшчыне ў вялікай сялянскай сям’і – шасцёра дзяцей. Бацька вярнуўся з Грамадзянскай вайны хворы, пражыў нядоўга. Сям’я жыла бедна, маці працавала ў калгасе. Пасля школы-сямігодкі Васіль паступіў у Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча Магілёўскай вобласці. Навучанне вялося на беларускай мове, якую Васіль спачатку не ведаў, а стыпендыя выплачвалася ў залежнасці ад атрыманых адзнак. Ён старанна вучыўся, на выхадныя дабіраўся дадому дапамагаць маці па гаспадарцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маркаў Васіль Піліпавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён
- Прадметы Педагогі, Краязнаўцы
- Установы
28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пташук Міхаіл Мікалаевіч
- Падзеі Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Федзюкі
- Прадметы Кінарэжысёры, Народныя артысты
- Установы
17 сакавіка 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Абрамавіча Завідава (1923–1945), пагранічніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандр Абрамавіч Завідаў нарадзіўся 17 сакавіка 1923 г. у в. Забалацце Таржокскага раёна Цвярской вобласці. Закончыў пачатковую школу ў в. Кажэўнікава, перайшоў у пяты клас Высокаўскай сярэдняй школы. Неўзабаве сям’я пераехала ў г. Петразаводск, дзе Аляксандр закончыў СШ № 5. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў на заводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Завідаў Аляксандр Абрамавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Ліпінкі
- Прадметы Пагранічнікі
- Установы
1 мая 2023 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алы Міхайлаўны Мяснянкінай (1958–2019), бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, краязнаўца
Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мяснянкіна Ала Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Бібліятэкары, Краязнаўцы
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
24 студзеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Iванaвiча Дзехцерука (1953), літаратара, паэта, дзеяча беларускай дыяспары ў Эстоніі
Уладзiмiр Iванaвiч Дзехцярук нарадзіўся 24 студзеня 1953 г. у в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і настаўнікаў.Цёплыя бацькоўскія адносіны, разнастайнасць інтарэсаў бацькі Івана Аляксандравіча – даследчыка, мовазнаўца, і яго патрабавальнасць у выхаванні дзяцей з’явіліся добрым падмуркам для развіцця творчай натуры будучага паэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзехцярук Уладзiмiр Iванaвiч
- Падзеі Грамадскія дзеячы
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце
- Прадметы Паэты, Літаратары, Краязнаўцы
- Установы