Спадчына
2022 г. – 515 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Бродніца (Іванаўскі р-н; 1507)
Вёска Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1507 г. У 1554 г. тут былі двары-хутары Івана Хвіцко, Мачко Кунэўча, Андрэя Шымановіча, Івана Дземяновіча. Згодна з пісцовай кнігай у 1555 г. Бродніца належала Ставецкаму двару ў Пінскім павеце, 16 гаспадарак. Па адзін бок вуліцы знаходзіліся дамы, па другі гумны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Бродніца
- Прадметы Вёскі
- Установы
4 снежня 2022 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877–1949), беларускага педагога, матэматыка, публіцыста
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Моўчадзь
- Прадметы Матэматыкі, Педагогі
- Установы
10 жніўня 2022 г. – 55 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Базыліка (1967–1986), удзельніка Афганскай вайны
Мікалай Мікалаевіч Базылік нарадзіўся 10 жніўня 1967 г. у в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – Мікалай Лаўрэнавіч Базылік і Зінаіда Міхайлаўна. Коля з маленства вельмі любіў музыку, цудоўна іграў на баяне. Пасля заканчэння Бярозавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна ў 1984 г. Мікалай паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, але яго не скончыў. Вучыўся ў Пінскай школе ДТСААФ, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля, затым працаваў вадзіцелем у саўгасе «Малоткавічы» Пінскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Базылік Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі Афганская вайна (1979–1989)
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Табулкі, Іванаўскі раён, Моладава
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты
- Установы
1 снежня 2022 г. – 80 гадоў з дня трагедыі в. Мошкі (Іванаўскі р-н; 1942), якая была знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Паселішча Мошкі знаходзілася за 3 км на ўсход ад вёскі Снітава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яно складалася з дзевяці размешчаных паблізу лесу хутароў. 1 снежня 1942 г. у Мошкі прыбыла група партызан. Сярод мясцовага насельніцтва апынуўся здраднік, які паведаміў пра гэта ў паліцэйскі ўчастак, што знаходзіўся ў Снітава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Мошкі
- Прадметы Генацыд, Вёскі
- Установы
2022 г. – 245 гадоў з часу пабудовы Мікалаеўскай царквы ў аг. Дружылавічы (Іванаўскі р-н; 1777), помніка драўлянага дойлідства
Дружылавіцкі праваслаўны Свята-Мікалаеўскі прыход з’яўляецца адным з самых старажытных у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У архіўных дакументах першай паловы XVст. узгадваецца пра Дружылавіцкі маёнтак (ад назвы в. Дружылавічы), у які ўваходзілі вёскі Опаль, Дастоева, Моталь і Давячоравічы (суч. Драгічын) і апошняга пінскага князя Юрыя Сямёнавіча Нарымунтавіча: «Ізь своего имьнья Дружиловичи князь Юрий надеть церкви Никольской Дружиловецкой десятмну, земли, дани...». Такім чынам, у сярэдзіне ХV ст. у Дружылавічах была праваслаўная царква, якая, як і сённяшняя, была прысвечана Мікалаю Цудатворцу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дружылавіцкая царква
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дружылавічы
- Прадметы Цэрквы
- Установы