Спадчына
2022 г. — 280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1742?–1780), палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай
Тадэвуш Рэйтан нарадзіўся ў 1742 г. (па іншых звестках у канцы кастрычніка 1940 г.). у радавым маёнтку Грушаўка Навагрудскага павета ВКЛ (цяпер вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў з ліцвінскага шляхецкага роду Рэйтанаў, сын Дамініка Міхаіла Рэйтана, падкаморыя наваградскага. Яго маці, Тэрэза Вагадковіч, сястра уніяцкага мітрапаліта Фаліцыяна Вагадковіча, паходзіла са старажытнага шляхецкага роду. Тадэвуш быў ахрышчоны 20 жніўня 1742 г. у Ляхавічах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рэйтан Тадэвуш
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Грушаўка
- Прадметы Палітычныя дзеячы
- Установы
23 лістапада 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Платона Фёдаравіча Равінскага (1892–1940), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 г. у в. Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства ён шмат працаваў. У 1909 г. у пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гг. быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Равінскі Платон Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Краглі
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Партыйныя дзеячы
- Установы
2022 г. — 115 гадоў з заснавання Бродніцкага спіртзавода (Іванаўскі р-н; 1907), вядучага прадпрыемства па вытворчасці спірта, крухмалу
Напачатку ХХ ст. Марыя-Ганна Выджга з’яўлялася ўладальніцай маёнтка Бродніца-Юхнавічы-Дубай у Пінскім павеце Мінскай губерні (цяпер в. Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1907 г. яна заснавала броварны завод у Бродніцы. Бровары, вінакурні, броварныя заводы – вытворчасць, дзе варылі піва, гналі гарэлку. У Беларусі вядомы з ХVІ ст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Бродніца
- Прадметы Заводы
- Установы Бродніцкі спіртзавод
12 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня трагедыі ў в. Буса (Іванаўскі р-н; 1957), пажара, у якім загінула 65 чалавек
12 лістапада 1957 г. жыхары в. Буса Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці сабраліся ў невялікай зале мясцовай школы, дзе звычайна паказвалі кіно. У пакой, які можа ўмясціць усяго 50–60 гледачоў, набілася чалавек сто. Напярэдадні вісела афіша, якая запрашала на прагляд фільма пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці «Бессмертный гарнизон». Праз дванаццаць гадоў пасля Перамогі цікавасць да тэмы вайны была велізарная, усе хацелі паглядзець гэтую новую кінастужку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Буса
- Прадметы Пажары
- Установы
2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Андрэевіча Мінюка (1907–1977), фоталетапісца аг. Моталь (Іванаўскі р-н)
Алексей Андрэевіч Мінюк нарадзілася ў жніўні 1907 г. у в. Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у вялікай і дружнай сям’і — у ёй было сямёра дзяцей (4 браты і 3 сястры).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мінюк Аляксей Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Фатографы
- Установы