Спадчына
2022 г. — 145 гадоў з часу пабудовы храма Святога апостала Андрэя Першазваннага ў в. Пашукі (Камянецкі р-н; 1877), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Першую царкву ў вёсцы Пашукі (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) у 1603 г. фундавалі Пацы. Чарговы фундуш на царкву Нараджэння Багародзіцы 20 мая 1630 г. надалі Агаф’я Багданаўна Сапежанка і жонка берасцейскага падкаморыя Паца, што вядома з пацвярджальнага фундушовага запісу ад 26 сакавіка 1764 г, зробленага ўладальнікам Пашукоў Аляксандрам Тышкоўскім. Гэта царква прастаяла 145 гадоў. Затым была пабудавана Свята-Ануфрыеўская царква, год будавання якой невядомы. Наступны царкоўны фундуш Пацы зрабілі ў 1641 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Пашукская Свята Андрэеўская царква
- Рэгіён Камянецкі раён, Пашукі
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры, Помнікі архітэктуры
- Установы
5 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947–2011), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўцы, архівіста
Віталь Уладзіміравіч Скалабан нарадзіўся 5 жніўня 1947 г. у в. Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Уладзімір Рыгоравіч Скалабан, — настаўнік гісторыі, краязнаўца. Маці, Вольга Іванаўна, была жанчына ціхая, спакойная, заўсёды сур’ёзная, працавала эканамістам-статыстыкам у райсельгасхарчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скалабан Вяталь Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ляхавічы
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі, Краязнаўцы, Літаратуразнаўцы, Архівісты
- Установы
1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Васільевіча Герасімука (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна (2019)
Сцяпан Васільевіч Герасімук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. на хутары ля в. Высокае Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.У бацькоў было адзінаццаць дзяцей, выжылі шасцёра, Сцяпан — самы малодшы. Калі яму было восем, раптам памёр бацька. У канцы 1950-х гг. улады прымусілі пераехаць з хутара ў вёску. Сцяпану давялося шмат працаваць па гаспадарцы, дапамагаючы маці: даглядаў жывёлу, касіў сена. Закончыў Высокаўскую семігодку, восьмы клас вучыўся ў Лукаўскай сярэдняй школе, а потым — у Велікарыцкай сярэдняй школе, якая за 15 км ад дому.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Герасімук Сцяпан Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта, Высокае
- Прадметы Інжынеры, Грамадскія дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
14 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Сухарава (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Уладзімір Іванавіч Сухараў нарадзіўся 14 жніўня 1947 г. у Маскве. Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай арміі. З 1971 г. па 1975 г. працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 г. па 1979 г. — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта ДТСААФ г. Масквы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сухараў Уладзімір Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Грамадскія дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
10 чэрвеня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Анатольевіча Мяшкова (1962), гаспадарчага дзеяча, спартыўнага арганізатара, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2022)
Аляксандр Анатольевіч Мяшкоў нарадзіўся 10 чэрвеня 1962 г. у г. Брэсце. Бацька, Анатоль Пятровіч Мяшкоў (1937–1994), — выкладчык кафедры фізвыхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, арганізатар і трэнер гандбольнай каманды, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993). Аляксандр у дзяцінстве займаўся футболам і гандболам, старшакласнікам выступаў за гандбольную каманду «Педуніверсітэт» на першынстве ВНУ рэспублікі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мяшкоў Аляксандр Анатольевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі гандбольны клуб