Спадчына
15 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Таранды (1947), мастака-жывапісца, графіка
Мікалай Іванавіч Таранда нарадзіўся 15 жніўня 1947 г. у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У вялікай сялянскай сям’і Івана Максімавіча і Фядоры Кляменцяўны Таранда Мікалай быў трынаццатым дзіцём. Мікалай з дзяцінства шмат працаваў, работы не баяўся і браўся за любую, але заўважаў колеры наваколля: якое неба незвычайнае, як шэпча трава, як адлюстроўваюцца ў вадзе праплываючыя аблокі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Таранда Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Вялікае Падлессе
- Прадметы Мастакі
- Установы
12 жніўня 2022 г. — 65 гадоў з часу стварэння Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа (1957), адасобленага структурнага падраздзялення УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
У пасляваенны перыяд у Беларусі была вострая неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах для розных галін сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 22 лютага 1951 г. быў выдадзены загад № 247 намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР «Аб перадачы Жыровіцкай аднагадовай сельскагаспадарчай школе жывёлаводаў дапаможнай гаспадаркі вайсковай часткі, размешчанай у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ляхавічы
- Прадметы Каледжы, Навучальныя ўстановы
- Установы Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж
2022 г. — 110 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Парэчча (Пінскі р-н; 1912), помніка архітэктуры драўлянага дойлідства
Існаванне праваслаўнай царквы ўв. Парэчча вядома з дакументаў 1552 г. У ХVІІІ ст. на сродкі Агінскіх пабудавалі новую царкву. У 1866 г. у в. Парэчча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана за дзяржаўны кошт (8 тыс. руб.) царква Раства Багародзіцы. Драўляны храм з адным купалам, невялікі — плошча 40 кв. сажняў. Каля 1907 г.у выніку пажару храм згарэў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Парэчская царква Раства Прасвятой Багародзіцы
- Рэгіён Пінскі раён, Парэчча
- Прадметы Цэрквы, Помнікі архітэктуры
- Установы
27 жніўня 2022 — 85 гадоў з дня нараджэння Сямёна Дзмітрыевіча Шаша (1937–2011), беларускага вучонага, філосафа, лірыка
Сямён Дзмітрыевіч Шаш нарадзіўся 27 жніўня 1937 г. у в. Свішчова Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзіцём у поўнай меры зведаў усе нягоды і нястачы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Яго бацька, як адзін з першых савецкіх ваеннапалонных, загінуў у нямецкім палоне ў чэрвені 1941 г., пахаваны пад г. Острув-Мазовецка (Польшча) недалёка ад мяжы Беларусі. Жыццё запатрабавала ад Сямёна рана пачаць рабочыя ўніверсітэты, а вучобу пасля васьмі класаў давялося працягнуць у школе рабочай моладзі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шаш Сямён Дзмітрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Свішчова
- Прадметы Вучоныя, Філосафы, Прафесары
- Установы
25 жніўня 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ігара Паўлавіча Чэрніка (1932-2022), дырыжора, кампазітара, арганізатара і кіраўніка харавых калектываў, заслужанага работніка культуры БССР
Ігар Паўлавіч Чэрнік нарадзіўся 25 жніўня 1932 г. у в. Гарадзец Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у простай вясковай сям’і, дзе цанілася праца i музыка. Пазней у сваіх творах самабытны паэт і музыка часта будзе згадваць бацькоўскі дом, сваю вёску, дзе нарадзіўся і рос, дзе прайшлі незабыўныя гады апаленага вайной дзяцінства і пасляваеннай суровай юнацкасці. Дарэчы, і сёння Ігар Паўлавіч пражывае ў бацькоўскім доме.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чэрнік Ігар Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Гарадзец
- Прадметы Дырыжоры, Кампазітары, Заслужаныя работнікі
- Установы