Спадчына
27 жніўня 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Махнача (1922–2001), абаронца Брэсцкай крэпасці (1941), пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР
Аляксандр Іванавіч Махнач нарадзіўся 27 жніўня 1922 г. у в. Забалацце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1935–1939 гг. вучыўся ў Уздзенскай сярэдняй школе, скончыў 8 класаў і паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1939). У 1940–1941 гг. — курсант Калінкавіцкага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у званні лейтэнанта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Махнач Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая крэпасць
- Прадметы Абаронцы Брэсцкай крэпасці, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Заслужаныя работнікі, Пісьменнікі
- Установы
1 кастрычніка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Турава (1932–2014), журналіста
Уладзімір Рыгоравіч Тураў нарадзіўся 1 кастрычніка 1932 г. у в. Новыя Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Рыгор Нiкiфаравiч Тураў, — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў паранены. Маці, Акуліна Аляксееўна, у вайну пякла хлеб для партызан.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тураў Уладзімір Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Журналісты
- Установы Газета «Заря»
3 снежня 2022 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Марыі Маісееўны Эсен (1872–1956), рэвалюцыянера, партыйнага дзеяча, літаратара
Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Эсен Марыя Маісееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Рэвалюцыянеры, Пісьменнікі
- Установы
1 верасня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962–2011), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі (2001)
Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыгорчык Марат Казіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Палонка
- Прадметы Артысты, Спевакі, Заслужаныя дзеячы
- Установы
1 верасня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Сямёна Юльянавіча Сідарчука (1882–1932), інжынера, архітэктара, аўтара праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны
Сямён Юльянавіч Сідарчук нарадзіўся 1 верасня 1882 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькам быў кобрынскі мешчанін Юльян Герасімовіч Сідарчук, а маці – сялянка Марыя Качанка. Немаўля было хрышчонае ў Бяроза-Картузскай Свята-Петрапаўлаўскай царкве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сідарчук Сямён Юльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Архітэктары
- Установы