Спадчына
2 лістапада 2022 г. — 180 гадоў з дня нараджэння Фелікса Паўлавіча Зянковіча (1842–1910), навукоўца-прыродазнаўца, пісьменніка, мастака
Фелікс Паўлавіч Зянковіч нарадзіўся 2 лістапада 1842 г. у дваранскай сям’і ў радавым маёнтку Мокрае Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Мокрае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пружанскай і Беластоцкай школах.
У 1859–1861 гг. Фелікс Зянковіч вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Пецярбургскім універсітэце, удзельнічаў у студэнцкім руху. Са жніўня 1862 г. жыў за мяжой. У Парыжскім універсітэце вывучаў біялогію і медыцыну, там і зблізіўся з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыі — А. І. Герцэнам і М. П. Агаровым.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зянковіч Фелікс Паўлавіч
- Падзеі Польскае паўстанне 1863–1864
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Мокрае
- Прадметы Паўстанцы, Вучоныя, Прыродазнаўцы
- Установы
3 верасня 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Бразоўскага (1937), гаспадарчага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна г. Давыд-Гарадка
Мікалай Паўлавіч Бразоўскі нарадзіўся 3 верасня 1937 г. у г. Давыд-Гарадок Столiнскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1954 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 1, затым працаваў рабочым і працягваў вучобу ў вячэрняй школе, якую скончыў у 1957 г. Паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішўча. Закончыў двухгадовую школу каманднага саставу рачнога флоту ў г. Пінску. Працаваў на суднах марскога і рачнога флоту СССР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бразоўскі Мікалай Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Краязнаўцы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
17 верасня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), літаратуразнаўца, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай літаратурнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в. Сіняўская Слабада Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго Валодзя пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Калеснік Уладзімір Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Вучоныя, Прафесары, Пісьменнікі
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
21 сакавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Строкача (1937–2017), вучонага ў вобласці інжынернай экалогіі, прафесара
Пётр Паўлавіч Строкач нарадзіўся 21 сакавіка 1937 г. у в. Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у рабочай сям’і. Дзяцінства прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваеннае аднаўленне мірнага жыцця. У галодны пасляваенны час Пётр пайшоў у школу, вельмі хацеў вучыцца, меў выключную працавітасць. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія» (1960).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Строкач Пётр Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Матыкалы, Брэст
- Прадметы Вучоныя, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
31 кастрычніка 2022 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Луцкага (1972), дзяржаўнага дзеяча
Ігар Уладзіміравіч Луцкі нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 г. у г. Століне Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў в. Белавуша Столінскага раёна, дзе яго бацька працаваў галоўным інжынерам калгаса «Перамога». Закончыў Белавушскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1989). У 1994 г. закончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Луцкі Ігар Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін, Белавуша
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Міністры
- Установы