Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Георгій Ільіч Скрыпнікаў нарадзіўся 17 мая 1907 г. у сяле Султан Стаўрапольскага павета (цяпер Андропаўскага раёна Стаўрапольскага края) у сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў у мясцовай школе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г., служыў да 1936 г., затым працаваў у калгасе.

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.

Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).

Людміла Пятроўна Крапіўная нарадзілася 27 студзеня 1951 г. у г. Гродне. Бацька быў афіцэрам, у час Вялікай Айчыннай вайны вызваляў Брэст, пасля вайны накіраваны ў Гродна. Маці закончыла Казанскі медыцынскі інстытут. Неўзабаве пасля нараджэння Людмілы бацьку перавялі ў Ленінград, у канцы 1952 г. яго перавялі ў Брэст, дзе сям’я засталася жыць, а горад стаў для Людмілы родным.

Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

Тамара Барысаўна Ляўчук нарадзілася 21 жніўня 1951 г. у в. Чарнёва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Раснянскую сярэднюю школу Камянецкага раёна.

Яўгенія Аляксандраўна Уласюк (Власюк) нарадзілася 27 верасня 1946 г. у вёсцы Вялікая Курніца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў рабочым на чыгунцы. Закончыла Чарнаўчыцкую сярэднюю школу (1964). Працавала старшай піянерважатай у Церабуньскай васьмігодцы (1964–1966), метадыстам Брэсцкага раённага Дома піянераў і школьнікаў (1966–1967).

Старонка 14 з 63