7 сакавіка 2018 г. — 25 гадоў з часу стварэння сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1993)
У Брэсце да пачатку 1990-х гадоў склалася шырокая музычная аўдыторыя, грамадскасць горада цікавілася класічнай і сучаснай музыкай, ведала яе і любіла. У 1992 г. было арганізавана Брэсцкае музычнае таварыства. Абласная філармонія, створаная ў 1986 г., арганізоўвала канцэрты музычных калектываў і асобных выканаўцаў, мела свае творчыя ансамблі. Плённа працавала музычнае вучылішча, у якім з 1951 г. дзейнічае сімфанічны аркестр (у 1994 г. аркестру прысвоена званне народнага).
10 красавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Бурскага (1938), дзяржаўнага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Віктар Іванавіч Бурскі нарадзіўся 10 красавіка 1938 года на станцыі Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я была эвакуіравана ў Тамбоўскую вобласць. Бацька, Іван Браніслававіч, працаваў начальнікам калоны па будаўніцтве чыгункі, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію, загінуў на фронце ў 1942 годзе. Маці, Марыя Адамаўна, з дзяцьмі вярнулася на радзіму ў 1944 годзе, адна падняла трох дзяцей, усе скончылі 10 класаў.
2017 г. — 40 гадоў з часу закладкі Брэсцкага парку воінаў-інтэрнацыяналістаў (1977)
У 1970-я гады г. Брэст бурна развіваўся на ўсход, будаваліся жылыя мікрараёны «Усход-2», «Усход-3». Паміж вуліцай Маскоўскай і ракой Мухавец на базе сасновых і бярозавых пасадак, пойменых лугоў у 1977 годзе быў закладзены гарадскі парк культуры і адпачынку. Новаму, другому парку горада, было дадзена імя 60-годдзя Кастрычніка ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Архітэктурны праект рапрацавалі Міхаіл Міхайлавіч Гайдуковіч і Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка.
10 мая 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Міхайлавіча Вінніка (1923–1995), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1944), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1984)
Юрый Міхайлавіч Віннік нарадзіўся 10 мая 1923 года ў г. Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці (цяпер Краснадарскага краю) у сям’і служачага. Пасля заканчэння Армавірскай сярэдняй школы № 12 (па іншых звестках, № 4) у 1940 годзе паступіў у Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці.
2018 г. — 45 гадоў з часу стварэння народнага ансамбля песні і танца «Сузор’е» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 (1973)
У снежні 1973 года пры клубе «Будаўнік» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 быў створаны ансамбль песні і танца «Будаўнік». Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік калектыву — хормайстар Веньямін Дзмітрыевіч Васіленка. Да гэтай адказнай самастойнай работы 26-гадовы музыкант працаваў у народным ансамблі песні і танца «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода пад кіраўніцтвам Міхаіла Цурканава. На першую рэпетыцыю прыйшлі 28 дзяўчат, а потым калектыў папоўніўся і юнакамі.
16 лютага 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сямёна Андрэевіча Дубовіка (1888–1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.
6 кастрычніка 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Раманавіча Валошкі (1898–1966), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Іван Раманавіч Валошка нарадзіўся 6 кастрычніка 1898 года ў вёсцы Рачкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З лета 1915 года ў сувязі з Першай сусветнай вайной сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1920 годзе. Іван Валошка з 1921 года пасяліўся ў Брэсце-над-Бугам (цяпер Брэст) у кватэры дома на рагу вуліц Ягелонскай і Пераца (цяпер Маскоўская і 17 Верасня). У гэтым доме (вул. Пэраца, 51) на першым паверсе былі магазіны, цырульня, на другім — прыватная руская гімназія, у падвале — склад канцтавараў. Іван Валошка працаваў тут вартаўніком і дворнікам.
15 жніўня 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Якаўлевіча Сакольнікава (1888–1939), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, кіраўніка дэлегацыі Савецкай Расіі, якая падпісала Брэсцкі мір (1918)
Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў (Гірш Янкелевіч Брыліянт) нарадзіўся 15 жніўня 1888 года ў г. Ромны Палтаўскай губерні ў сям’і ўрача, уладальніка аптэк. Закончыў маскоўскую класічную гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які пакінуў у сувязі з рэвалюцыйнай дзейнасцю.
8 сакавіка 2018 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Максіма Горкага (Аляксея Максімавіча Пешкава; 1868–1936), пісьменніка, грамадскага дзеяча, ганаровага акадэміка АН БССР (1932)
Аляксей Максімавіч Пешкаў нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і столяра. У сем гадоў застаўся сіратой. Скончыў два класы павятовага вучылішча. З 1879 года пачаў жыццё «ў людзях»: працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам. Жыў у Казані (1884–1888), дзе зблізіўся з рэвалюцыйнай моладдзю, шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй.
16 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Данііла Юльянавіча Крыўчэні (1938), урача-хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны
Данііл Юльянавіч Крыўчэня нарадзіўся 16 сакавіка 1938 года ў вёсцы Вярхі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Данііла быў служачым, працаваў на чыгунцы, маці — адмысловая краўчыха. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст. У час Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся ў родную вёску, дзе яшчэ захаваліся жыллё і гаспадарка, і дзе бяспечней было жыць. Пасля вайны сям’я зноў пераехала ў Брэст.