16 чэрвеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Сцепановіча (1945), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.
4 красавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Жалудко (1960), мастака, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Жалудко нарадзіўся 4 красавіка 1960 г. у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Антонавіч Жалудко, нарадзіўся ў Сабалях, працаваў у Расіі, двойчы ездзіў на цаліну. Маці, Ганна Антонаўна, займалася гаспадаркай, працавала ў калгасе, выхавала траіх дзяцей. Анатоль скончыў Рэвяціцкую сярэднюю школу. З дзяцінства захапляўся маляваннем.
23 кастрычніка 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Антонавіча Антонава (1915–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Бярозы
Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.
29 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Іосіфаўны Дудзюк (1950), беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018)
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 г. у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. Скончыла Белаазёрскую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яе літаратурным дэбютам сталі вершы, надрукаваныя ў 1967 г. у бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Юная паэтка ўвайшла ў літаратурнае аб’яднанне «Крыніца», дзе пазнаёмілася з Нінай Мацяш.
7 снежня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Пятровіча Супрунчука (1949), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997)
Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся 7 снежня 1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу. Працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім вучылішчы электратэхнікі (1967–1968). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў электрыкам, мантажнікам, зваршчыкам (1970–1971).
21 красавіка 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Юркевіча (1954), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2013)
Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.
20 лютага 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Цабрука (1924–2005), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1973)
Аляксей Аляксандравіч Цабрук нарадзіўся 20 лютага 1924 г. у вёсцы Бухалі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1940–1941 гг. вучыўся на сталяра ў школе фабрычна-завадскога навучання ў Гайнаўцы, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. Дабраўся дахаты, дапамагаў бацьку, Аляксандру Антонавічу, па гаспадарцы.
2018 г. — 40 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (1978), лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)
Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).
2018 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
На пачатак 1943 г. на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай вобласці дзейнічалі 25 партызанскіх атрадаў (больш за 3 тыс. чалавек). Сярод невялікіх атрадаў ішоў працэс арганізацыйнага ўмацавання. У ходзе баёў яны папаўняліся асобнымі партызанскімі групамі, альбо аб’ядноўваліся з такімі ж атрадамі, удасканальваючы структуру і баявое майстэрства. ЦК КП(б)Б у студзені 1943 г. прыняў рашэнне аб накіраванні ў Брэсцкую вобласць групы кіруючых работнікаў на чале з упаўнаважаным ЦК і Беларускага штаба партызанскага руху Сяргеем Іванавічам Сікорскім з мэтай далейшага разгортвання партызанскага руху і падпольнай работы ў тыле ворага.
20 сакавіка 2018 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Карлавіча Здановіча (1898–?), беларускага і рускага музыказнаўца і фалькларыста
Іосіф (Язэп) Карлавіч Здановіч нарадзіўся 20 сакавіка 1898 года ў вёсцы Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З сям’ёй пераехаў у Маскву. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку. У Грамадзянскую вайну служыў у ваенных аркестрах Чырвонай арміі.