8 верасня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Пятровіча Халько (1952), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Сцяпан Пятровіч Халько нарадзіўся 8 верасня 1952 г. у в. Бабры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Пасля заканчэння інстытута пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Моладава» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
24 снежня 2022 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Ільі Міхайлавіча Падбярэзіна (1902–1990), удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Ілья Міхайлавіч (Маісеевіч) Падбярэзін нарадзіўся 24 снежня 1902 г. у г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці). З 8 па 23 лютага 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай гвардыі (партызанскім атрадзе) у раёне г. Унеча, затым служыў у 1-м савецкім Тарашчанскім партызанскім палку. Разведчыкам, камандзірам аддзялення і начальнікам каманды конных разведчыкаў удзельнічаў у баях супраць германскіх войскаў, гайдамакаў і пятлюраўцаў.
20 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ларысы Георгіеўны Дрычыц (1947), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2014)
Ларыса Георгіеўна Дрычыц нарадзілася 20 верасня 1947 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1965 г. настаўнікам малодшых класаў Уласаўскай васьмігадовай школы. У 1972 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «настаўнік рускай мовы і літаратуры».
11 лістапада 2022 г. — 90 гадоў з дня нарадження Любові Іванаўны Канановіч (1932–2012), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2006)
Любоў Іванаўна Канановіч нарадзілася 11 лістапада 1932 г. у в. Галева Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька ваяваў на фронце, маці дапамагала партызанам. Пасля вайны Люба атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе.
3 верасня 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Бразоўскага (1937), гаспадарчага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна г. Давыд-Гарадка
Мікалай Паўлавіч Бразоўскі нарадзіўся 3 верасня 1937 г. у г. Давыд-Гарадок Столiнскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1954 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 1, затым працаваў рабочым і працягваў вучобу ў вячэрняй школе, якую скончыў у 1957 г. Паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішўча. Закончыў двухгадовую школу каманднага саставу рачнога флоту ў г. Пінску. Працаваў на суднах марскога і рачнога флоту СССР.
22 верасня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Максімавіча Алісіевіча (1917–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Фёдар Максімавіч Алісіевіч нарадзіўся 22 верасня 1917 г. у в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута (1939). З кастрычніка 1939 г. да кастрычніка 1940 г. Фёдар Алісіевіч служыў у Чырвонай арміі.
14 кастрычніка 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Цімафеевіча Макарава (1912–2001), генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1945)
Андрэй Цімафеевіч Макараў нарадзіўся 14 кастрычніка 1912 г. у в. Хвалінская Лёкшмозерскай воласці Аланецкай губерні (цяпер сяло Арлова Каргапольскага раёна Архангельскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля школы быў на камсамольскай рабоце: кіраваў аддзелам прапаганды і агітацыі райкама камсамола ў г. Каргопалі, з’яўляўся сакратаром райкама камсамола ў г. Няндома.
1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Васільевіча Герасімука (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна (2019)
Сцяпан Васільевіч Герасімук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. на хутары ля в. Высокае Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.У бацькоў было адзінаццаць дзяцей, выжылі шасцёра, Сцяпан — самы малодшы. Калі яму было восем, раптам памёр бацька. У канцы 1950-х гг. улады прымусілі пераехаць з хутара ў вёску. Сцяпану давялося шмат працаваць па гаспадарцы, дапамагаючы маці: даглядаў жывёлу, касіў сена. Закончыў Высокаўскую семігодку, восьмы клас вучыўся ў Лукаўскай сярэдняй школе, а потым — у Велікарыцкай сярэдняй школе, якая за 15 км ад дому.
14 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Сухарава (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Уладзімір Іванавіч Сухараў нарадзіўся 14 жніўня 1947 г. у Маскве. Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай арміі. З 1971 г. па 1975 г. працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 г. па 1979 г. — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта ДТСААФ г. Масквы.
10 чэрвеня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Анатольевіча Мяшкова (1962), гаспадарчага дзеяча, спартыўнага арганізатара, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2022)
Аляксандр Анатольевіч Мяшкоў нарадзіўся 10 чэрвеня 1962 г. у г. Брэсце. Бацька, Анатоль Пятровіч Мяшкоў (1937–1994), — выкладчык кафедры фізвыхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, арганізатар і трэнер гандбольнай каманды, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993). Аляксандр у дзяцінстве займаўся футболам і гандболам, старшакласнікам выступаў за гандбольную каманду «Педуніверсітэт» на першынстве ВНУ рэспублікі.