Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Дастоева

Мікалай Гаўрылавіч Якушык нарадзіўся 20 снежня 1963 г. у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Гаўрыл Гаўрылавіч Якушык, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гаўрыл Гаўрылавіч і Вольга Аляксандраўна выгадавалі чацвёра дзяцей, а Мікалай быў самым малодшым.

У в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая звязана з імем слыннага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, даўно існавала ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчага музея. Першыя экспанаты, прысвечаныя вызваленню Дастоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі сабраны першым дырэктарам Дастоеўскай школы Сямёнам Мартынавічам Крапчуком. У 1960-я гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Леанідаўна Раманава стварыла куток Ф. М. Дастаўскага.

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.

       Павел Мікалаевіч Мельнік нарадзіўся 23 лютага 1950 г. у вёсцы Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». З 1977 г. працаваў у сельскагаспадарчай галіне Іванаўскага раёна.

Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.

Анатоль Іосіфавіч Бурак нарадзіўся 15 ліпеня 1949 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў географа-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1971), гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1980). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык геаграфіі, гісторыі і выяўленчага мастацтва.

Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна.