Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Дзівін

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч нарадзіўся 29 красавіка 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёнаБрэсцкай вобласці ў сям’і работнікаў гандлю.Закончыўшы дзесяць класаў Дзівінскай школы, ён хацеў паступаць у ваенна-марское вучылішча, але па парадзе ўрача-афтальмолага адмовіўся ад ваеннай прафесіі, паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў».

Віталій Уладзіміравіч Курашык нарадзіўся 8 мая 1939 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У шэсць гадоў пайшоў у школу, гэта быў першы пасляваенны год (1945). У школьныя гады захапляўся спортам, меў спартыўныя дасягненні, пісаў вершы.

Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.