27 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Данілавіча Клімчука (1935–2018), мовазнаўца, даследчыка гаворак Заходняга Палесся, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)
Фёдар Данілавіч Клімчук нарадзіўся 27 лютага 1935 г. у вёсцы Сіманавічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У першых класах навучаўся ў Сіманавіцкай школе, а потым — у школах г. Драгічына.
14 жніўня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васілія Антонавіча Гарбачука (1930–2007), першага дырэктара Брэсцкага завода бытавой хіміі (1970–1991)
Васілій Антонавіч Гарбачук нарадзіўся 14 жніўня 1930 г. у вёсцы Суботы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1952 г. паехаў у г. Данецк (Украінская ССР), уладкаваўся рознарабочым у трэст «Донецкметаллургстрой». У 1953 г. паступіў у Данецкі індустрыяльны інстытут.
2019 г. — 610 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Бездзеж (Драгічынскі р-н; 1409)
Летапісная гісторыя Драгічыншчыны пачынаецца з глыбокай даўніны, з запісу 1005 г., дзе апавядаецца пра хрышчэнне Здзітаўскай зямлі. Але старажытны Здзітаў, які стаяў тады на паўднёвым баку Ясельды, недалёка ад сучасных Старамлын, перастаў існаваць яшчэ з сярэдзіны ХVІІ ст. Таму права «первапісу», як у ранейшыя часы называлі першае пісьмовае ўпамінанне, перайшло да Бездзежа. Першая згадка пра Бездзеж — 24 мая 1409 г. у «Даравальнай грамаце Вялікага князя Літоўскага Вітаўта касцёлу Дзевы Марыі ў Новых Троках на воласць Бездзеж». Такім чынам, Бездзеж па праве можна лічыць старажытнейшым населеным пунктам Драгічыншчыны.
2019 г. — 170 гадоў з часу пабудавання капліцы ў в. Закозель (Драгічынскі р-н; 1849), помніка архітэктуры стылю неаготыкі
Аграгарадок Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы сваімі знакамітымі уладальнікамі з роду Ажэшкаў, якія атрымалі тут землі ў XVIII ст. Род Ажэшкаў быў вядомы ў розныя перыяды гісторыі Беларусі — яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады. Адна з прадстаўніц роду — Эліза Ажэшка (1841–1910), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч. Яна выйшла замуж за памешчыка Пятра Ажэшку і пасялілася ў маёнтку Людвінава, што за 10 км ад Закозеля, часта бывала ў Закозелі. У час паўстання 1863–1864 гг. з’яўлялася сувязной атрадаў генерала Р. Траўгута. Пасля падаўлення паўстання маёнтак быў канфіскаваны, Пётр Ажэшка высланы, Эліза Ажэшка вярнулася на радзіму.
21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934–2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.
15 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Здановіча (1959), дзяржаўнага дзеяча, магістра педагогікі, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (1996)
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.
19 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Сянкевіча (1959), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук (1997), прафесара (2000)
Васіль Іванавіч Сянкевіч нарадзіўся 19 сакавіка 1959 г. на хутары Паянтрый бліз вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі працавалі ў калгасе, бацька — трактарыстам, а маці, Алена Міхайлаўна, была перадавой даяркай. З ранняга дзяцінства вучылі сыноў — Мікалая і Васіля — сумленнасці і прыстойнасці, павагі да людзей і любові да роднай зямлі.
17 студзеня 2019 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» (Драгічынскі р-н; 1999)
У музеі народнай творчасці ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які адкрыты ў 1995 г., была прадстаўлена экспазіцыя ручнікоў, фартушкоў і іншых прадметаў з Драгічынскага раёна. Экспазіцыя сведчыла аб багацці народнымі талентамі Драгічыншчыны, тады ж узнікла ідэя стварэння свайго музея. Новую ўстанову было вырашана стварыць у в. Бездзеж, дзе ў кожнай хаце стаяў размаляваны кветкамі сіні куфар, у якім захоўваўся рукатворны скарб: тканыя з ільну ручнікі, абрусы, падузорнікі і цэлыя стосы фартухоў.
1 ліпеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Лявонцьевіча Канановіча (1928–2017), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Анатоль Лявонцьевіч Канановіч нарадзіўся 1 ліпеня 1928 г. у вёсцы Толкава Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Быў старэйшым з шасцярых дзяцей; калі яму было дзевяць год, памёр бацька.
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання в. Хомск (Драгічынскі р-н) у пісьмовых крыніцах (1518)
Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Хомск Здзітаўскай воласці Берасцейскага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) адносіцца да 1518 г. Вёска — уласнасць Станіслава Нарушэвіча Валадковіча — узгадваецца ў справе аб межавых спрэчках пінскага князя Фёдара Яраславіча з канонікамі трокскімі. Назва вёскі паходзіць, магчыма, ад імя Хома, такія імёны былі распаўсюджаны ў гэтай мясцовасці. У час Вялікага Княства Літоўскага гэта быў княжацкі гарадок з пераважна гандлёвым і рамесным людам, які пераходзіў ад князёў Вішнявецкіх да Дольскіх, затым Пуслоўскіх, Агінскіх.