Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Жывапісцы

Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла маці, якая добра малявала і прыгожа вышывала. Валодзя Кожух наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў, якой кіраваў Валерый Дабраквашын. Дзіцячае захапленне перайшло ў рашэнне вучыцца жывапісу і пасля заканчэння школы прывяло ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Выкладчыкі Ю. Выхадцаў і А. Малішэўскі навучылі прафесійнаму майстэрству малюнка і кампазіцыі.

Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. З дзяцінства марыў навучыцца маляваць. У шостым класе за малюнак зайца, пададзены на школьны конкурс, атрымаў першую прэмію і каляровыя алоўкі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастацкая апрацоўка каменя» ў г. Кунгур Пермскай вобласці.

Тамара Iванаўна Паўлючук нарадзiлася 9 красавiка 1942 года ў горадзе Тураў Палескай (цяпер Гомельскай) вобласцi. Бацька быў інжынерам-землеўпарадчыкам, а маці  хатняй гаспадыняй, у якой былі здольнасці і любоў да малявання. Дзяцінства і школьнае юнацтва правяла ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, які лічыла родным.

Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Эдуард Станіслававіч Куфко нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Славоціна Селіжараўскага раёна Цвярской вобласці (Расія) у сям’і чыгуначніка. Скончыў Абазерскі лесатэхнічны тэхнікум.

Марыя Браніславаўна Князева нарадзілася 21 студзеня 1956 года ў Мінску. У 1983 годзе закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Валерый Яўгенавіч Кавальчук нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Іван Якаўлевіч Фяцісаў нарадзіўся 21 кастрычніка 1920 года ў пасёлку Тума Разанскай вобласці (Расія). Дастатак у доме быў невялікі, але на дзяцей дабратворна ўплывала атмасфера сямейнага свету, працавітасці, парадку, дружбы і ўзаемнай любові. У доме любілі кнігі, пастаянна чыталі ўслых дзецям. Дзеці былі зусім малымі, калі Стэфаніда Іванаўна страціла мужа, не стала прытулку і сродкаў да існавання. Сям’я блукала па чужых кутах.

Фёдар Іванавіч Дарашэвіч нарадзіўся 28 жніўня 1905 года ў г. Камянцы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Сібіры ў Томскай губерніі. З малых гадоў хлопчык працаваў з бацькам на чыгунцы. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе ліквідацыі непісьменнасці на станцыі Іжморскай. У гэты перыяд ён робіць першыя крокі як мастак-афарміцель, прымаючы ўдзел у афармленні мясцовага рабочага клуба.

Якуб Брэтцар (Брэцар, Брэтзер) нарадзіўся 23 ліпеня 1690 года ў горадзе Пінску. У 1712 годзе ўступіў у ордэн езуітаў у Вільні.

Старонка 1 з 3