Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Навучальныя ўстановы

Грамадскасць Піншчыны звярнулася ў розныя інстанцыі з прапановай стварэння ў г. Пінску Брэсцкай вобласці вучылішча мастацтваў з мэтай адраджэння і захавання народнай творчасці, самабытнасці і непаўторнасці народных абрадаў, традыцый Палесся. 10 чэрвеня 1989 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб адкрыцці з 1 верасня 1990 г. вучылішча мастацтваў.

У галіне адукацыі ў другой палове 1980-х гг. пачаліся вялікія пераўтварэнні. У рэспубліцы пачалі стварацца навучальныя ўстановы новага тыпу — ліцэі і гімназіі. Адным з першых у Беларусі з’явіўся ліцэй у Брэсце. Створаны рашэннем выканкама Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 г. Дырэктарам ліцэя была прызначана Святлана Мікалаеўна Сямёнава.

Каталіцкі манаскі ордэн езуітаў («Таварыства Ісуса»), быў заснаваны ў 1534 годзе іспанскім дваранінам І. Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй і ўзмацненнякаталіцтва. У Берасце (Брэст) ордэн прыйшоў амаль праз стагоддзе. Спачатку езуіты пасяліліся пры парафіяльным касцёле, а потым у каменным доме каля рынку, на месцы якога пасля ўзвялі ўласны каменны касцёл. У гэты час яны набылі бліжэйшыя гарадскія ўчасткі і атрымалі багатыя ахвяраванні, у прыватнасці, падараваны ваяводам Астафіем Валовічам фальварак Адамкова, а канцлерам Львом Сапегам — фальварак Лярэўная. 30 тысяч злотых даў на касцёл Казімір Сапега, і ў 1656 годзе будаўніцтва пачалося з цаглянага завода побач з ракой Мухавец.