28 жніўня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Недзьведзя (1941), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя
Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 28 жніўня 1941 года ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. У 1959 годзе з адзнакай скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча, у 1965 годзе – з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з пачатку дзейнасці аднаго з першых на Беларусі партызанскага атрада пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941), які правёў першы бой ў гісторыі партызанскага руху Вялікай Айчыннай вайны
Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.
1 ліпеня 2016 г. – 90 гадоў з часу адкрыцця першай экспазіцыі Музея Беларускага Палесся (Пінск; 1926)
Ужо ў канцы ХIХ ст. выказвалася ідэя стварэння музея ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) – культурным і духоўным цэнтры Беларускага Палесся. У 1910 годзе была прадпрынята спроба адкрыць музей, але адсуднічала падтрымка з боку афіцыйнай улады. У хуткім часе пачалася І Сусветная вайна, якая не дазволіла здзейсніць гэты праект.
Чарговае пытанне пра стварэнне музея было паднята ў сярэдзіне 1920-х гадоў. 17 кастрычніка 1924 года праўленне Палескага краязнаўчага таварыства на сваім пасяджэнні прыняло рашэнне аб заснаванні ў Пінску Палескага краязнаўчага музея. Была створана камісія пад старшынствам выкладчыка Пінскай гімназіі Рамана Гарашкевіча, якая на працягу двух гадоў вяла работу па стварэнню музея. Р. Гарашкевіч (1892–1962) нарадзіўся ў Тарнопальскім краі (цяпер Цярнопальская вобласць Украіны), закончыў факультэт геральдыкі і гісторыі Кракаўскага ўніверсітэта і факультэт археалогіі Львоўскага ўніверсітэта.
5 верасня 2016 г. - 95 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай гімназіі ў г. Пінску (1921)
Дзяржаўная гімназія ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) была адкрыта 5 верасня 1921 года. Размясцілася яна ў будынку былой рускай гімназіі, узведзеным у 1852 годзе. Дырэктарам назначаны Філіцыян Слівінскі.
5 красавіка 2016 г. – 10 гадоў з часу стварэння (2006) Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Пинску
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт быў створаны 5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 230 на базе Пінскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Беларусі. 1 верасня 2006 года ва ўрачыстым адкрыцці новага ўніверсітэта прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка.
12 студзеня 2016 года – 435 гадоў з часу атрымання г. Пінскам граматы на Магдэбургскае права (1581)
Кароль польскі і Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый (1533–1586) пажалаваў гораду Пінску магдэбургскае права 12 студзеня 1581 года: “да лепшага дабрабыту і парадку” і гарадскі герб – “лук са стралою, прызначаем і падаем”.
9 лістапада 2015 года – 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шыла (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 года ў вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька. Міхаіл закончыў сем класаў.
28 кастрычніка 2015 г. – 90 гадоў з часу заснавання (1925) Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі,Пінскага біскупства), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)
Пінская рымска-каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
2015 г. – 75 гадоў з пачатку работы (1940) адкрытага акцыянернага таварыства “Гідрасельмаш” (Пінск)
Адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”, бярэ пачатак ад міжраённай майстэрні капітальнага рамонту, створанай ў г. Пінску Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў 1940 годзе. Тут рамантавалі аўтатранспартныя рухавікі і абсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У час Вялікай Айчыннай вайны майстрэні не дзейнічалі, аднавілі сваю працу пасля вайны.
2015 г. – 410 гадоў з дня нараджэння прападобнамучаніка Макарыя (1605–1678), ігумена Пінскага
Прападобнамучанік Макарый Пінскі нарадзіўся ў 1605 годзе ў горадзе Оўруч на Валыні (цяпер Жытомірскай вобласці, Украіна) у набожнай сям’і Такарэўскіх. Бацькі выхоўвалі хлопчыка ў страху Божым, прывівалі любоў да малітвы і храма. Хутка юны падзвіжнік назаўсёды пакінуў бацькоўскі дом і ў 1614 годзе паступіў у Оўруцкі манастыр у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы.