Спадчына
30 ліпеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Рамана Аляксандравіча Левіна (1930), аднаго з 19-ці ўцалелых у перыяд вайны брэсцкіх яўрэяў (усяго налічвалася 30 тысяч)
Раман Аляксандравіч Левін нарадзіўся 30 ліпеня 1930 года ў г. Лубны Харкаўскай акругі (цяпер у Палтаўскай вобласці, Украіна) у сям’і ваеннаслужачага, ураджэнца Міншчыны. У сувязі са службай бацькі сям’я Левіных часта пераязджала, у маі 1940 года яны апынуліся ў Брэсце, атрымалі пакой у трохпавярховым доме на вул. Леніна (у 1960-я там быў адкрыты абласны тэатр лялек).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Левін Раман Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Жабінка, Пятровічы
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі
- Установы
30 чэрвеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Пятра Міхайлавіча Гаўрылава (1900, Расія – 1979), савецкага афіцэра, аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941), Героя Савецкага Саюза (1957), ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў нарадзіўся 30 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Казанскай губерні (цяпер Пестрачынскі раён Рэспублікі Татарстан) у сялянскай сям’і. Падлеткам батрачыў, у 1915 годзе паехаў у Казань, працаваў чорнарабочым на адным з заводаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
4 студзеня 2015 г. – 75 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, цэнтра бібліятэчнай справы Брэсцкай вобласці (зараз УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”; 1940)
Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 4 студзеня 1940 года. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягоў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду рускамоўнымі кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, Расіі і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 года кніжны фонд установы складаў 35 тысяч экземпляраў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Данілюк Тамара Паўлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
28 снежня 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Кірылавіча Шыкіна (1914–1998), мастака
Васіль Кірылавіч Шыкін нарадзіўся 28 снежня 1914 года ў вёсцы Царкоўнікі Брэсцкага павета (з 1964 г. – в. Зарачаны Войскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай (шасцёра дзяцей) сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шыкін Васіль Кірылавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Зарачаны, Царкоўнікі
- Прадметы Мастакі
- Установы
25 верасня 2015 г. – 250 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, пісьменніка, удзельніка паўстання Т. Касцюшкі 1794 г.
Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў Гузаве каля Варшавы ў высокаадукаванай шляхецкай сям’і. Княжацкі род Агінскіх належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Агінскі Міхал Клеафас
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
- Прадметы Кампазітары, Пісьменнікі, Удзельнікі паўстання Т. Касцюшкі 1794 г.
- Установы