Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Аляксей Барысавіч Рубцоў нарадзіўся 6 мая 1923 г. у Мінску ў сям’і настаўніка літаратуры. У 1941 г. скончыў сярэднюю школу. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акупацыю. У 1944 г. стаў воінам Чырвонай арміі, удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы. У складзе 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у акружэнні і ліквідацыі ўсходне-прускай групоўкі гітлераўцаў, быў паранены. У складзе 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у баях у Германіі і Чэхаславакіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За отвагу», «За победу над Германией».

Дадатковая інфармацыя

Пётр Андрэевіч Вяземскі нарадзіўся 12 ліпеня 1792 г. у Маскве, належаў да старажытнага роду Вяземскіх. Гадаваўся ў падмаскоўным сяле Астаф’ева, дзе на пачатку ХІХ ст. быў узведзены сядзібны дом, які стаў адным з культурных цэнтраў Расіі. Пётр Вяземскі атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю, у 1805–1806 гг. вучыўся ў Пецярбургскім езуіцкім пансіёне і пансіёне пры Педагагічным інстытуце. Паступіў на службу ў Межавую канцылярыю юнкерам. У дзевятнаццаць гадоў ажаніўся на княжне Веры Фёдараўне Гагарынай, у сям’і нарадзіліся восем дзяцей.

Дадатковая інфармацыя

Старажытны горад Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заўсёды быў свабодным. Калі адбывалася запрыгоньванне сялян, яго жыхары сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан. Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі іншыя абавязкі. У 1558 г. Гарадок Давыдаў, якім у 1521–1551 гг. валодала каралева Бона Сфорца (1494–1557), стаў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў, уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане жылі на зямлі князя, мелі зямельныя надзелы, якія арандавалі ў князя, за што павінны былі плаціць чынш і адбываць паншчыну, выконваць замкавыя, дарожныя і іншыя павіннасці.

Дадатковая інфармацыя

У ХІХ ст. на Беларусі дзеці сялян і мяшчан вучыліся ў народных школах (школах граматы), у якіх настаўнічаў запрошаны адукаваны чалавек, у якога можна было з восені да вясны навучыцца чытаць, пісаць і лічыць.

Дадатковая інфармацыя

Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 г. у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фама Якаўлевіч Зайка, быў вясковым цесляром, душой любой кампаніі; маці, Аляксандра Пятроўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, мела добры голас спявачкі. Школьнікам Алесь палюбіў літаратуру, пісаў апавяданні, перамог у абласным конкурсе юных паэтаў і празаікаў.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 200 з 364