Спадчына
2019 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця Дзяржаўнай установы культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава» (г. Іванава; 1939)
Гісторыя бібліятэчнай справы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці звязана з гістарычным развіццём рэспублікі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г. пачала працаваць Іванаўская раённая бібліятэка. Яна размяшчалася ў доме мясцовага святара. Першыя кнігі для бібліятэчнага фонду сабралі мясцовыя жыхары.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава
2019 г. — 460 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Баландзічы (Іванаўскі р-н; 1559)
Вёска Баландзічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1559 г. У дакуменце Вялікага Княства Літоўскага «Рэестр лясных пушчаў» успамінаецца: «Прайшлі ў 1559 годзе цераз раку Прыпяць і Піну міма Дольска і Баландзіч к Гліннай». Вёска з’яўлялася шляхецкім маёнткам, пазней узнік фальфарак.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Баландзічы
- Прадметы Вёскі, Гісторыя вёсак
- Установы
1 лістапада 2019 г. — 35 гадоў з дня нараджэння Наталлі Васільеўны Ляхавец (1984), дызайнера адзення
Наталля Васільеўна Ляхавец нарадзілася 1 лістапада 1984 г. у вёсцы Замошша Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цікавасць да шыцця ў будучага дызайнера выявілася з самага дзяцінства. Спачатку яна шыла сукенкі толькі сваім лялькам, а прыкладна з шостага-восьмага класа пачала перашываць вопратку і для сябе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ляхавец Наталля Васільеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Замошша
- Прадметы Дызайнеры
- Установы
2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Пятровіча) Шаўцова (1954–1987), пісьменніка
Аляксандр Пятровіч Шаўцоў нарадзіўся ў 1954 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці яго, гарадчанка Наталля Мікалаеўна (у дзявоцтве Стахейка). Бацька, Пётр Захаравіч Шаўцоў, літаратуразнавец, даследчык паэм «Энеіда навыварат» i «Тарас на Парнасе» — аб гэтых творах напісаў кнігу «Спрадвечнае» (1973) — працаваў рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Жылі Шаўцовы ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці, дзе Алесь скончыў сярэднюю школу, потым у Мінску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шаўцоў Алесь (Аляксандр Пятровіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
25 лістапада 2019 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Аляксандраўны Татарнікавай-Панок (1944), мастака
Валянціна Аляксандраўна Татарнікава-Панок нарадзілася 25 лістапада 1944 г. у вёсцы Грыбаўцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыла ў 1969 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Татарнікава Панок Валянціна Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы