Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Маларыта

У гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Народны фотаальбом. Маларыта. Кніга з фотаздымкамі пра Маларыту і яе жыхароў. 1566–2019».

У Маларыцкай раённай бібліятэцы адкрылася выстава работ Івана Карабейкі «Драўляных спраў майстар», якая працягвае арт-праект «Свет хобі», распачаты ўстановай культуры шэсць гадоў назад. За гэты час у ім змаглі прыняць удзел многія таленавітыя жыхары горада і раёна розных прафесій і ўзростаў, прадэманстраваўшы ўласнае майстэрства. Цяпер чарга за замшанскім майстрам-разьбяром Іванам Міхайлавічам. На працягу некалькіх тыдняў маларытчане могуць знаёміцца з яго работамі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Маларыцкай раённай гімназіі была праведзена творчая сустрэча «Літаратурныя акорды Маларытчыны», падрыхтаваная супрацоўнікамі раённай бібліятэкі. На мерапрыемства да вучняў 8–10-х класаў і педагогаў установы адукацыі былі запрошаны вядомыя паэты Маларытчыны: Мікалай Пацяюк (аг. Ляхаўцы), Генадзь Мішчук (в. Отчын) і Уладзімір Данілюк (аг. Чарняны).

Чацвер, 03 Студзень 2019 10:47

Мікалаю Пацеюку – 80!

“Я з палескага сяла…”

Панядзелак, 22 Чэрвень 2015 10:30

Чароўная нітка канзашы

Маларыцкая ЦБС зноў парадавала сваіх чытачоў. У чытальнай зале раённай бібліятэкі адкрылася выстава работ Таццяны Ефлаковай. «Чароўная нітка канзашы» працягвае арт-праект «Свет захапленняў», які распачаты ўстановай культуры яшчэ тры гады таму. За гэты час у ім змаглі прыняць удзел многія таленавітыя жыхары горада і раёна розных прафесій і ўзростаў, прадэманстраваўшы сваё майстэрства. Цяпер чарга за маларыцкай паэткай Таццянай Мікалаеўнай. 125 работ-упрыгожванняў для валасоў. Сярод іх – заколкі, абручы, біжутэрыя ў выглядзе кветак…

З 1 снежня 2014 г. па 15 студзеня 2015 г. у чытальнай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі дзейнічае аўтарская выстава фотаздымкаў з калекцыі Валерыя Антонавіча Савасціёнка, мясцовага краязнаўцы «Маларытчына: фотаздымкі мінулых гадоў».

4 снежня ў чытальнай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся майстар-клас Дзіны Фёдараўны Бягезы «Саламяны цуд». На гэтае мерапрыемства былі запрошаны вучні старэйшых класаў Збуражскай сярэдняй школы.

Сустрэча з Мікалаем Пацеюком «Радасць слова» (нарадзіўся ў в. Ляхаўцы) адбылася 21 лістапада, у чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Пад такой назвай у чытальнай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў вечар успамінаў, які стаў працягам цыкла «Сустрэчы з цікавымі людзьмі», што прымеркаваны да 75-годдзя са дня ўтварэння Маларыцкага раёна.