14 кастрычніка 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Барысава (1903–1993), генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.
15 мая 2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Лукіча Рудчука (1893–1969), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра
Пётр Лукіч Рудчук нарадзіўся 15 мая 1893 г. у вёсцы Бардзёўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У юнацкім узросце Пётр разам з вясковымі равеснікамі парабкаваў улетку ў маёнтку графіні Патоцкай, а зімой бегаў за некалькі кіламетраў у прыходскую школу ў Высока-Літоўск.
24 снежня 2022 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Ільі Міхайлавіча Падбярэзіна (1902–1990), удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Ілья Міхайлавіч (Маісеевіч) Падбярэзін нарадзіўся 24 снежня 1902 г. у г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці). З 8 па 23 лютага 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай гвардыі (партызанскім атрадзе) у раёне г. Унеча, затым служыў у 1-м савецкім Тарашчанскім партызанскім палку. Разведчыкам, камандзірам аддзялення і начальнікам каманды конных разведчыкаў удзельнічаў у баях супраць германскіх войскаў, гайдамакаў і пятлюраўцаў.
22 снежня 2022 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Каценіна (1792–1853), рускага ваеннага дзеяча, паэта, перакладчыка, крытыка
Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.
13 красавіка 2022 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Бацкалевіча (1897–1969), ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.
1 ліпеня 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Качалава (1821–1884), генерал-лейтэнанта артылерыі, каменданта Брэсцкай крэпасці
Іван Андрэевіч Качалаў нарадзіўся 1 ліпеня 1821 г., паходзіў з дваран Наўгародскай губерні. Выхоўваўся ў Наўгародскім Аракчэеўскім корпусе, у 1842 г. атрымаў званне прапаршчыка Дваранскага палка.
4 лютага 2021 г. — 275 гадоў з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1746–1817), палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і беларускага шляхціца. 12 лютага ахрышчоны ў Косаўскім касцёле.
2021 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Карпа Самуйлавіча Петраўца (1891–1955), удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Карп Самуйлавіч Петравец нарадзіўся ў 1891 г. у Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рамесніка. Скончыў народнае вучылішча. Працаваў шаўцом разам з бацькам. Шавецкая справа ў мястэчку была паважанай. Боты, вырабленыя ў Давыд-Гарадку, славіліся далёка за межамі Палесся.
7 лістапада 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Ануфрыевіча Лейчыка (1900–1972), генерал-маёра інжынерных войск, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Дзмітрый Ануфрыевіч Лейчык нарадзіўся 7 лістапада 1900 г. у вёсцы Ясіноўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). У сям’і Ануфрыя Еўстаф’евіча і Домны Міхайлаўны Лейчыкаў было трое сыноў і дачка. Бацькі займаліся сельскай гаспадаркай і гадавалі дзяцей, ствараючы ўсе ўмовы для іх навучання. Дзмітрый вучыўся ў Вярховіцкай школе, скончыў чатыры класы.
24 лістапада 2020 г. — 290-гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Суворава (1730–1800), ваеннага дзеяча, палкаводца
У 1792–1794 гг. Аляксандр Васільевіч Сувораў камандаваў рускімі войскамі ва Украіне. У час падаўлення польскага паўстання 1794 г. разбіў пад Крупчыцамі (цяпер у Жабінкаўскім раёне) і пад Брэстам корпус генерала Ю. Серакоўскага. 4 лістапада штурмам авалодаў прадмесцем Варшавы — Прагай, 9 лістапада Варшава капітулявала.