2024 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Імянін (Кобрынскі р-н; 1519)
Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.
У 1559 г. маёнтак Імянін – ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і чатырох братоў Ждановічаў. У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрына ў Брэсцкім ваяводстве, у 1589 г. – уладанне Т. Л. Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра.
2024 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Імянін (Кобрынскі р-н; 1519)
Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.
2023 г. — 460 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Мацы (Кобрынскі р-н; 1563)
Вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці раскінулася на паўноўчна-заходнім беразе ракі Шэўня (прыток Мухаўца) за 14 км ад райцэнтра. За гісторыю свайго існавання, гэты населены пункт бачыў многае: уладаранне польскіх, рускіх князёў, непасільную сялянскую працу, нашэсце чужаземных захопнікаў і размеранае жыццё вяскоўцаў у мірны час.
2022 г. – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Моладава (Іванаўскі р-н; 1497)
Вёска Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г., калі належала Войнам, старажытнага беларускага роду герба Трубы (Тромбы). У 1497 г. Мацвей (адзіны з Войнаў) атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча дварышча ў Моладаве. Потым упамінаецца ў рэвізіі пушч у 1518 г. ужо як маёмасць Войнаў.
2022 г. – 515 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Бродніца (Іванаўскі р-н; 1507)
Вёска Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1507 г. У 1554 г. тут былі двары-хутары Івана Хвіцко, Мачко Кунэўча, Андрэя Шымановіча, Івана Дземяновіча. Згодна з пісцовай кнігай у 1555 г. Бродніца належала Ставецкаму двару ў Пінскім павеце, 16 гаспадарак. Па адзін бок вуліцы знаходзіліся дамы, па другі гумны.
1 снежня 2022 г. – 80 гадоў з дня трагедыі в. Мошкі (Іванаўскі р-н; 1942), якая была знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Паселішча Мошкі знаходзілася за 3 км на ўсход ад вёскі Снітава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яно складалася з дзевяці размешчаных паблізу лесу хутароў. 1 снежня 1942 г. у Мошкі прыбыла група партызан. Сярод мясцовага насельніцтва апынуўся здраднік, які паведаміў пра гэта ў паліцэйскі ўчастак, што знаходзіўся ў Снітава.
2022 г. — 880 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1142)
Вёска Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гістарычную спадчыну. Гарадзец вядомы з XII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1287 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з горадам Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней, змяніўшы некалькіх уладальнікаў, Гарадзец перайшоў ва ўласнасць князёў Кобрынскіх.
2022 г. — 520 гадоў з часу першага ўзгадвання ў пісьмовых крыніцах в. Шпановічы (з 1929 г. у межах г. Брэста; 1502)
У 1502 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр дазваляе нейкаму Федку Янушковічу памяняць свой фальварак на «зямлю Ушпаноўску», якая належала Мікалаеўскай царкве. Назва гэтага паселішча паходзіць, напэўна, ад імёнаў або прозвішчаў: Шпан, Шпанаў, Шпановіч ці падобных да іх.
2022 г. — 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н; 1497)
Вёска Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г. у дараванай грамаце княгіні Мар’і Сямёнаўны і яе дачкі Аляксандры, выдадзенай слузе Васілю Аляхновічу на маёнтак Варацэвічы (Варачэвічы). Тады паселішча было ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
2022 г. — 520 гадоў з часу першага згадвання ў пісьмовых крыніцах в. Навасёлкі (Кобрынскі р-н; 1502)
Навасёлкі (мясцовая назва Новосілкы) — аграгарадок, цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці і СПК «Навасёлкаўскі». Назва «Навасёлкі» (Новае сяло) вельмі распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі. Вёска некалі размяшчалася ў іншым месцы, а потым жыхары сталі перасяляцца на больш высокія землі. «Пайсці на выселкі» — значыць пасяліцца на новых землях. Адсюль і назва — Навасёлкі.