Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ганаровыя грамадзяне

Таццяна Паўлаўна Дземідзюк нарадзілася 12 ліпеня 1966 г. у в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Усе яе продкі — працаўнікі сяла. Тут, у калгасе «Зара», з моманту яго заснавання працавалі абедзве бабулі Таццяны Паўлаўны, затым бацька і маці.

Міхаіл Фадзеевіч Іофе нарадзіўся 9 кастрычніка 1932 г. у г. Мінску. Бацька працаваў журналістам, намеснікам галоўнага рэдактара ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия». Пасля заканчэння сярэдняй школы (1949) Міхаіл выбраў тэхнічнае ВНУ — паступіў на механічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, атрымаў спецыялізацыю «Тэхналогія машынабудавання, станкі, інструменты».

Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.

Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».

Міхаіл Антонавіч Кацко нарадзіўся 13 кастрычніка 1960 г. у в. Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з 1982 г. у калгасе «Прагрэс» Іванаўскага раёна. З 1986 г. працаваў у калгасе «Праца» на пасадах старэйшага заатэхніка, галоўнага заатэхніка.

Марыя Мікалаеўна Кулецкая (Клімашэвіч) нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у в. Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння мясцовай школы вучылася ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы, дзе стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). Працавала мастаком-афарміцелем. У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.

Андрэй Міхайлавіч Гольцман нарадзіўся 12 лістапада 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5 г. Кобрына. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1988 г. мулярам перасовачнай механізаванай калоны № 44 г. Кобрына. Затым служыў у Савецкай арміі.

Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.

Уладзімір Ільіч Сёмачкін нарадзіўся 25 красавіка 1939 г. у г. Арле ў сям’і палітрука Ільі Ягоравіча Сёмачкіна (1907–1941). У верасні 1939 г. 125-ы стралковы полк, у якім служыў бацька, быў пераведзены ў Брэсцкую крэпасць. З першых хвілін Вялікай Айчыннай вайны Сёмачкіны разам з іншымі жыхарамі крэпасці трапілі пад агонь.

Вячаслаў Васільевіч Сашко нарадзіўся 16 верасня 1954 г. у в. Мачулішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзед быў майстравітым чалавекам, на чале брыгады ў паўсотні чалавек пабудаваў мост у Семятычах і школу, у якой пазней вучыўся яго ўнук. Бацька быў вадзіцелем калгаснай грузавой машыны, часта браў сына ў паездкі. Вячаслаў з дзяцінства бачыў вакол працавітых людзей, уключыўся ў работу на гаспадарцы, з дванаццаці гадоў на жніве нават працаваў на камбайне.

Старонка 1 з 12