8 красавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ігара Васільевіча Соўпеля (1949), вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Ігар Васільевіч Соўпель нарадзіўся 8 красавіка 1949 г. у в. Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускнік Гарадзецкай сярэдняй школы (1966). У 1971 г. скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Матэматыка».
2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мацвеевіча Русіна (1929–1982), дацэнта, кандыдата фізіка-матэматычных навук
Міхаіл Мацвеевіч Русін нарадзіўся ў жніўні 1929 г. на хутары вёскі Вялікая Лотва Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і простых сялян Матвея Філіпавіча і Вольгі Мікалаеўны Русінаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Русін закончыў Ляхавіцкую сярэднюю школу. Любоў да матэматыкі і фізікі прывіў настаўнік матэматыкі Амбросій Іванавіч Рагоўскі.
13 жніўня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Платонавіча Прымачука (1943), вучонага-матэматыка, кандыдата фізіка-матэматычных навук
Леанід Платонавіч Прымачук нарадзіўся 13 жніўня 1943 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Платон Канстанцінавіч, працаваў цесляром, маці, Ганна Максімаўна, даяркай у калгасе. Усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, сталі людзьмі дастойнымі і паважанымі. Яго старэйшы брат Іван Платонавіч — гісторык, эканаміст, прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.
Дзяцінства Леаніда Прымачука прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Вучыўся у пачатковай школе ў в. Мацы, потым у сярэдняй школе ў в. Стрыгава, што за 3 км ад роднай вёскі. Яшчэ ў школьныя гады супрацоўнічаў з раённай газетай «Камуністычная праца» (цяпер «Кобрынскі веснік») і хацеў стаць журналістам, рыхтаваўся паступаць у ВНУ па гэтай спецыяльнасці. Але ў сілу шэрагу абставінаў лёс склаўся інакш.
4 снежня 2022 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877–1949), беларускага педагога, матэматыка, публіцыста
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.
23 лістапада 2022 г. —75 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзімiравiча Краснапрошына (1947), матэматыка, спецыяліста ў галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі
Віктар УладзімiравiчКраснапрошын нарадзіўся 23 лістапада 1947 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Уладзімір АляксеевічКраснапрашын, быў ваеннаслужачым. Маці, Ганна Мікітаўна,на той момант была хатняй гаспадыняй. У раннім узросце Віктар разам з сям’ёй пераехаў з Кобрына ў Мар’іну Горку Пухавіцкага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў СШ № 2, вельмі любіў матэматыку, паралельна займаўся ў спартыўнай школе лёгкай атлетыкай, стаў кандыдатам у майстры спорту.
1 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Шкута (1937–2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)
Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.
26 красавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Львовіча Ільіна (1956–2020), матэматыка, гісторыка, краязнаўца
Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
13 ліпеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Ключнікава (1945–2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій БССР (1974) і СССР (1983)
Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.
15 чэрвеня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Бузы (1940), вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі
Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».
24 красавіка 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Оскара Зарыскага (1899–1986), амерыканскага матэматыка беларускага паходжання, акадэміка Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навукі ў Бостане
Оскар (Ошэр) Зарыскі нарадзіўся 24 красавіка 1899 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Бецалель Зарыцкі, настаўнік талмуда, памёр, калі дзіцяці было ўсяго два гады. Маці, Хане Тенэнбаўм, прыйшлося адной гадаваць семярых дзяцей. Яна валодала магазінам і вяла сваю справу настолькі паспяхова, што неўзабаве сям’я стала адной з самых заможных у Кобрыне.