2024 г. — 70 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына» (1954)
Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў (1964)
Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.
Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.
2 снежня 2023 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Андрэя Раманавіча Васілюка (1888–1956), педагога, загадчыка рускай пачатковай школай у г. Брэсце (1921–1939)
Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.
1 верасня 2023 г. — 50 гадоў з дня адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Кобрына» (1973)
Кобрынскім гарадскім Саветам дэпутатаў працоўных 19 чэрвеня 1973 г. было прынята рашэнне аб адкрыцці сярэдняй школы № 6 у г. Кобрыне. Урачыстае адкрыццё школы ў новым чатырохпавярховым будынку па вул. Леніна, 71 адбылося 1 верасня 1973 г.
2022 г. – 110 гадоў з часу першага згадвання аб школе ў в. Астромічы Кобрынскага раёна (ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа»; 1912)
Першае згадванне пра школу ў в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці адносіцца да 1912 г. Школа размяшчалася ў хаце Антона Еўдасюка. Да гэтага часу на ўсё наваколле існавала толькі адна школа, якая знаходзілася ў в. Яромічы. Да 1939 г. выкладанне ўсіх прадметаў у школе вялося на польскай мове.
2021 г. — 60 гадоў з часу ўзвядзення будынка сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1961), дзяржаўнай установы адукацыі
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.
31 мая 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Яўгенавіча Саланінкі (1961), музыканта, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (2015)
Аляксандр Яўгенавіч Саланінка нарадзіўся 31 мая 1961 г. у г. Брэсце. У школьныя гады захапляўся спортам, уваходзіў у склад зборнай каманды вобласці па футболе. Па настаянні мамы закончыў дзіцячую музычную школу, Брэсцкае музычнае вучылішча. Музыка яго захапіла, іграў па 4–6 гадзін, каб паступіць у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, якую паспяхова закончыў па класе валторны (1985).
2021 г. — 95 гадоў з часу стварэння на Брэстчыне гурткоў Таварыства беларускай школы (1926), культурна-асветніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. амаль 4,5 млн беларусаў, жыхароў Заходняй Беларусі, апынуліся пад уладай Польскай Рэспублікі. Савецкі ўрад прадугледжваў захады для абароны інтарэсаў насельніцтва, якое адышло да Польшчы. Польская Рэспубліка абавязалася даць рускім, украінцам і беларусам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё іх культуры, мовы, выканання рэлігійных абрадаў, ствараць для гэтага школы, таварыствы, саюзы. Гэтыя ж правы гарантаваліся палякам на тэрыторыі РСФСР, УССР і БССР. Аднак Польшча не выканала ўзятых абавязацельстваў і праводзіла ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне бязлітасную акупацыйную палітыку.
1 верасня 2020 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця ДУК «Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці» (2000)
Намаганнямі начальніка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама У. В. Шэляговіча і аднадумца-энтузіяста В. І. Голіка ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці была створана дзіцячая школа бондарства — першая ў Беларусі. Адкрылася яна 1 верасня 2000 г. у асобным будынку па вул. Камсамольскай. Першым яе дырэктарам быў назначаны архітэктар і дызайнер Васіль Іосіфавіч Голік, якому давялося распрацаваць праграму і вучэбны план, зацвердзіць іх у шасці міністэрствах.
2020 г. — 110 гадоў з часу адкрыцця двухкласнага мужчынскага вучылішча ў г. Кобрыне (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына»; 1910)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» размешчана па вул. Савецкай, 94. Будынак школы прыцягвае ўвагу сваёй прыгажосцю і велічнасцю, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыя будынка каранямі сыходзіць да канца XIХ ст., першапачаткова збудаваны як аднапавярховы, належыў Міністэрству фінансаў. У тыя часы тут быў адзін з карпусоў былога вытворчага комплексу манапольнага віннага склада.