5 лістапада 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Нінэля Паўлавіча Гасюка (1924), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Нінэль Паўлавіч Гасюк нарадзіўся 5 лістапада 1924 г. у в. Лучкава Красінскага раёна Смаленскай вобласці. Бацька Нінэля, Павел Пятровіч Гасюк, скончыў Віленскае педагагічнае вучылішча, вучыў дзяцей на Случчыне. Моцны ўплыў ідэй савецкай улады і яе лідара У. I. Леніна заахвоціла Паўла Пятровіча даць сыну імя Нінэль.
16 лістапада 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Андрэевіча Жука (1944), паэта
Рыгор Андрээвіч Жук нарадзіўся 16 лістапада 1944 г. у г. Лунінец Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Лунінца. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі ў 1965 г. пачаў працоўную дзейнасць рабочым на Лунінецкай чыгунцы.
9 лістапада 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Мікалаеўны Пахмутавай (1929), кампазітара, народнай артысткі СССР (1984), Героя Сацыялістычнай Працы (1990)
Савецкі і расійскі кампазітар Аляксандра Пахмутава — чалавек для Брэстчыны не чужы. Яе тут добра ведаюць і любяць. Аляксандра Мікалаеўна і яе муж, паэт Мікалай Мікалаевіч Дабранраваў (1928–2023), бывалі ва многіх кутках Брэсцкай вобласці.
22 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Новіка (1959), мастака, дызайнера
Мікалай Аляксеевіч Новік нарадзіўся 22 красавіка 1959 г. у в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Задаткі яго таленту былі ад бацькі Аляксея Уладзіміравіча, які намаляваў с сынам яго першы дзіцячы малюнак. У вольны ад сялянскай працы час браў маленькага сына на калені і алоўкам маляваў на паперы домікі, дрэвы, сонца.
2024 г. — 15 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Аздараўленчага цэнтра з водагразелячэбніцай «Аквапарк г. Кобрын» (2009)
Аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай «Аквапарк г. Кобрын» адкрыўся 25 лістапада 2009 г. Гэта першы на Брэстчыне аквапарк. Будаваўся ён па праекце аквапарку «Азёрны», які ўжо некалькі гадоў працаваў у Гродзенскай вобласці. Аб'ект узводзілі пінчане — генпадрадчыкам выступіў «Будтрэст № 2». Будаваўся крыху больш за год і з’явіўся адным з самых буйных і важных будаўнічых аб’ектаў, якія ўзводзіліся да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2009» у г. Кобрыне.
24 ліпеня 1904 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Рыгоравіча Ільясюка (1904–1989), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча
Барыс Рыгоравіч Ільясюк нарадзіўся 24 ліпеня 1904 г. у в. Пецькі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Варонежскай губерні (сяло Троіцкае). Там Барыс Ільясюк закончыў гімназію.
2024 г. — 70 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына» (1954)
Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
2 чэрвеня 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Уладзіміраўны Сядовай (1959), журналіста, публіцыста, краязнаўца
Ірына Уладзіміраўна Сядова нарадзілася 2 чэрвеня 1959 г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Скончыла СШ № 3 г. Пружаны (1976), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1980). Атрымала спецыяльнасць кнігазнаўцы, засталася жыць у Маскве.
15 верасня 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Якава Сямёнавіча Малайчука (1944–2015), педагога, харавога дырыжора, краязнаўца
Якаў Сямёнавіч Малайчук нарадзіўся 15 верасня 1944 г. у в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Бацька загінуў на вайне ў 1945 г.
2024 г. — 20 гадоў з часу стварэння Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Колас» (Кобрынскі р-н; 2004)
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас» быў створаны ў адпаведнасці з загадам Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для аздараўлення дзяцей, якія пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Цэнтр пачаў функцыянаваць 1 чэрвеня 2004 г., а першыя дзеці прыбылі на аздараўленне 15 чэрвеня 2004 г.