Спадчына
2 жніўня 2025 г. — 80 гадоў з дня выхаду першага нумара маларыцкай раённай газеты «Знамя Победы» (Маларыта; 1945)
Ужо 80 гадоў прыходзіць да чытача маларыцкая раённая газета, якая мяняла сваю назву, але, нягледзячы на ўсе павевы часу, заўсёды заставалася мясцовым выданнем, арыентаваным на адлюстраванне жыцця раёна і яго жыхароў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Газеты
- Установы Газета «Голас часу»
2025 г. — 120 гадоў з пачатку падзей Першай рускай рэвалюцыі на Кобрыншчыне (1905–1907)
У гісторыі Беларусі 1905 г. стаў годам значных узрушэнняў і змен, звязаных з падзеямі Першай рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. Рэвалюцыйны рух, які ахапіў краіну, знайшоў водгук і на Кобрыншчыне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Рэвалюцыя 1905–1907
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Рэвалюцыі
- Установы
2025 г. — 85 гадоў з часу перадачы трактара ХТЗ-15/30, першага ў Давыд-Гарадоцкім раёне, на машынна-трактарную станцыю (1940)
У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадоцкі раён, Давыд Гарадок, Туры, Пінск
- Прадметы Калгасы, Трактарысты
- Установы Пінскі музей Беларускага Палесся
2025 г. — 75 гадоў з часу ўтварэння ААТ «АграНіва» Камянецкага раёна (1950)
Гісторыя адкрытага акцыянернага таварыства «АграНіва» Камянецкага раёна пачалася ў 1950 г., калі асабістыя сялянскія гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першым старшынёй быў Ф. М. Гупянюк.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Доўбізна
- Прадметы Калгасы, Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы
- Установы «АграНіва» ААТ
2024 г. — 500 гадоў з часу пацвярджэння каралевай Бонай прывілея Пятру Алешу на маёнтак Беражное (Столінскі р-н; 1524), дзе род Алешаў жыў да пачатку ХХ ст.
У п. Новаберажное Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна захаваўся палацава-паркавы ансамбль, які заснаваны родам Алешаў і належаў адной з пазнейшых ліній гэтага роду. Беларуская галіна роду, заснавальнікам якой з’яўляецца баярын Алеша з Валыні, упершыню згадваецца ў ХV ст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бона Сфорца, Алеша Юрый Карлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Беражное
- Прадметы Палацава паркавыя ансамблі, Помнікі палацавай архітэктуры
- Установы