Спадчына
6 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каштальян Вячаслаў Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Хомск, Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Старшыні калгасаў, Заслужаныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Агра Моталь» ААТ
13 кастрычніка 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Кацко (1960), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Міхаіл Антонавіч Кацко нарадзіўся 13 кастрычніка 1960 г. у в. Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з 1982 г. у калгасе «Прагрэс» Іванаўскага раёна. З 1986 г. працаваў у калгасе «Праца» на пасадах старэйшага заатэхніка, галоўнага заатэхніка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кацко Міхаіл Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Гарбаха, Журавок
- Прадметы Работнікі сельскай гаспадаркі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Гарбаха» ААТ
2025 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1945)
Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Мотальская сельская бібліятэка
2025 г. – 190 гадоў з часу перанясення іконы Божай Маці «Замілаванне» ў г. Маларыту (1835), унікальнага помніка іканапісу пачатку ХV ст.
У храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Маларыта Брэсцкай вобласці знаходзіцца спіс старажытнай іконы Божай Маці «Элеуса» («Замілаванне»). Гісторыя гэтага абраза пакрыта тайнамі. Дакладную гісторыю цяжка вызначыць, улічваючы гістарычныя перамены, якія перажыла Брэсцкая зямля.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Брэсцкая царкоўная унія
- Помнікі Маларыцкая Мікалаеўская царква, Маларыцкая ікона Божай Маці
- Рэгіён Брэст, Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Цэрквы, Іконы, Іканапісцы
- Установы
30 лістапада 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Касьянавіча Корнева (1935–2022), паэта
Аляксандр Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у прыгарадзе Магілёва ў сялянскай сям'і. Бацькі — Касьян Герасімавіч Корнеў і Таццяна Нікіфараўна — родам з в. Смолка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Вялікую Айчынную вайну сям’я Корневых сустрэла ў Клецкім раёне. Бацька пайшоў на фронт, маці засталася з чатырма дзецьмі на руках, Алесь быў самы старэйшы. Аб перажытых жахах вайны Алесь потым успамінаў са скрухаю і болем.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Корнеў Аляксандр Касьянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Паэты
- Установы