Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Марыя Мікалаеўна Кулецкая (Клімашэвіч) нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у в. Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння мясцовай школы вучылася ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы, дзе стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). Працавала мастаком-афарміцелем. У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.

Дадатковая інфармацыя

Брашэвічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХV ст. як вёска Кобрынскага княства. У першай палове XVII ст. грэка-каталіцкім Тараканскім манастыром тут была пабудавана ўніяцкая царква, пазней храм вядомы як касцёл. Яго выгляд нам вядомы з малюнка Напалеона Орды 1863 г.

Дадатковая інфармацыя

Вёска Баршчэва Камянецкага раёна Брэсцкай  вобласці ўпершыню згадваецца ў XV ст. у дакументах караля Казіміра. Захаваліся звесткі, што фундуш на Баршчэўскую царкву ў 1686 г. зрабілі Сапегі. Гэтыя звесткі даюць магчымасць меркаваць, што мясцовую святыню пабудавалі ў час, блізкі да фундушовага. Паводле дакументальных звестак, у 1718 г. фундатарам Баршчэўскай царквы быў памешчык Станіслаў Хжаноўскі. У XIX ст. у вёсцы былі карчма, млыны, бровар, кузня і царква.

Дадатковая інфармацыя

Горад Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў вялікі гістарычны шлях. На пачатку ХХ ст. у горадзе дзейнічала трохкласнае вучылішча, у 1912 г. пераўтворана ў двухкласнае з пяццю групамі. Пасля 1921 г., калі Высокае ўвайшло ў склад Польшчы, пачалі функцыянаваць дзве школы: адна для праваслаўных і католікаў, другая — для яўрэяў. Размяшчаліся школы ў прыстасаваных памяшканнях, арандаваных кватэрах. На сродкі насельніцтва і з дапамогай улад у 1938 г. быў узведзены трохпавярховы будынак сямігадовай школы.

Дадатковая інфармацыя

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Высокаўскі раён з цэнтрам у г. Высокае ў складзе Брэсцкай вобласці.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 20 з 434