Спадчына
17 мая 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Волчака (1955), спецыяліста ў галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі, доктара геаграфічных навук
Аляксандр Аляксандравіч Волчак нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У 1972 г. закончыў СШ № 5 г. Кобрына. З 1972 г. па 1973 г. працаваў слесарам на Кобрынскім ільнозаводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Волчак Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Сачковічы, Кобрынскі раён, Кобрын, Брэст
- Прадметы Географы, Вучоныя, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітет імя А. С. Пушкіна
14 лістапада 2025 г. — 140 гадоў з дня асвячэння Свята-Пакроўскай царквы ў г. Жабінка (1885), помніка архітэктуры
Гісторыя царквы ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці сыходзіць каранямі ў глыбокае мінулае і звязана са старажытным дваранскім родам Непакойчыцкіх, у валоданні якіх як частка радавога гнязда знаходзілася паселішча Мышчыцы, дзе размяшчалася царква. Першая згадка пра яе адносіцца да XVI ст., калі царква была вядомая пад назвай Непакойчыцкай або Мышчыцкай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Жабінкаўская Пакроўская царква
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Ананія Максімавіча Зарэцкага (1895–1980), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайнаў, грамадскага дзеяча
Ананій Максімавіч Зарэцкі нарадзіўся ў 1895 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Рана застаўся сіратой і яго ўсынавілі чужыя людзі. У 1915 г. у ліку тысяч іншых бежанцаў з Заходняй Беларусі Ананій Зарэцкі разам з жонкай апынуўся ў Самарскай губерні. Адтуль яго мабілізавалі ў Расійскую імператарскую армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зарэцкі Ананій Максімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Навасёлкі, Іласк
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Грамадскія дзеячы
- Установы
2025 г. — 125 гадоў з часу цудоўнага з’яўлення Божай Маці ва ўрочышчы «Грушка» ля в. Бушмічы (Камянецкі р-н; 1900)
Больш за сто гадоў па традыцыі перад святкаваннем Успення Святой Багародзіцы сотні паломнікаў нясуць паклонныя крыжы ва ўрочышча «Грушка», каб памаліцца за здароўе сваіх блізкіх. Пасярод поля на пагорку вакол самотнага дрэва ўстаноўлена некалькі сотняў праваслаўных крыжоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Бушмічы, Вярховічы, Урочышча «Грушка»
- Прадметы Цэрквы, Святыні, Святыя месцы
- Установы
7 красавіка 2025 г. — 225 гадоў з дня нараджэння Келясціна Іванавіча Брэна (1800–1875), беларускага краязнаўца, фалькларыста, этнографа, які некалькі год служыў святаром у Кобрыне
Келясцін Іванавіч Брэн нарадзіўся 7 красавіка 1800 г. на Брэстчыне ў сям’і чыншавых дзяржаўных сялян. У розных крыніцах годам яго нараджэння называюцца таксама 1799 г. ці 1802 г. Закончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча, дзе пасля два гады працаваў выхавацелем. У канцы 1820-х гг. вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай духоўнай грэка-ўніяцкай семінарыі, якую закончыў у 1831 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брэн Келясцін Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Свяшчэннікі, Этнографы, Фалькларысты
- Установы