Спадчына
2 студзеня 2019 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Сямёнаўны Якімук (1944), педагога, пісьменніцы, паэткі
Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Якімук Марыя Сямёнаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Ліпінкі, Кавярдзякі
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Педагогі
- Установы
19 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Сянкевіча (1959), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук (1997), прафесара (2000)
Васіль Іванавіч Сянкевіч нарадзіўся 19 сакавіка 1959 г. на хутары Паянтрый бліз вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі працавалі ў калгасе, бацька — трактарыстам, а маці, Алена Міхайлаўна, была перадавой даяркай. З ранняга дзяцінства вучылі сыноў — Мікалая і Васіля — сумленнасці і прыстойнасці, павагі да людзей і любові да роднай зямлі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сянкевіч Васіль Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Асіпавічы, Навасёлкі
- Прадметы Вучоныя, Мовазнаўцы, Прафесары
- Установы
10 сакавіка 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Іосіфавіча Дыдышкі (1949), беларускага спартсмена (шахматы), міжнароднага гросмайстра
Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна ў 1973 г., атрымаў спецыяльнасць «матэматык-праграміст».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дыдышка Вячаслаў Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ліпск
- Прадметы Спартсмены, Чэмпіёны і прызёры
- Установы
22 сакавіка 2019 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Васіля Антоніевіча Катовіча (1849–1937), святара, этнографа, публіцыста
Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Катовіч Васіль Антоніевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Чаравачыцы, Іванаўскі раён, Сачыўкі, Опаль, Стрэльна
- Прадметы Святары, Публіцысты, Этнографы
- Установы
2 лютага 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксеевіча Лукашэвіча (1939), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара
Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лукашэвіч Георгій Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Стрэльна
- Прадметы Вучоныя, Медыкі, Прафесары
- Установы