Спадчына
23 лютага 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Труша (1948), вучонага-матэматыка, выдатніка адукацыі Беларусі
Мікалай Мікалаевіч Труш нарадзіўся 23 лютага 1948 года ў вёсцы Мосткі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Антопальскую сярэднюю школу ў 1966 годзе. Адзін год працаваў настаўнікам матэматыкі Вялікалескай васьмігадовай школы Драгічынскага раёна. У 1967 годзе паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1970 годзе быў пераведзены на факультэт прыкладной матэматыкі, які скончыў у 1972 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Труш Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Мосткі
- Прадметы Вучоныя, Матэматыкі, Прафесары
- Установы
16 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Данііла Юльянавіча Крыўчэні (1938), урача-хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны
Данііл Юльянавіч Крыўчэня нарадзіўся 16 сакавіка 1938 года ў вёсцы Вярхі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Данііла быў служачым, працаваў на чыгунцы, маці — адмысловая краўчыха. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст. У час Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся ў родную вёску, дзе яшчэ захаваліся жыллё і гаспадарка, і дзе бяспечней было жыць. Пасля вайны сям’я зноў пераехала ў Брэст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крыўчэня Данііл Юльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Вярхі, Брэст
- Прадметы Вучоныя, Медыкі
- Установы
15 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай (1938–2005), беларускага мовазнаўцы, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Малажай Галіна Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Кустын, Брэст
- Прадметы Мовазнаўцы
- Установы
28 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Леановіча (1938–2012), вучонага ў галіне клінічнай хірургіі, заслужанага ўрача Беларусі (1998)
Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Леановіч Сяргей Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Мітрапольшчына, Пінск
- Прадметы Вучоныя, Медыкі, Заслужаныя дзеячы
- Установы
7 сакавіка 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953–2017), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004)
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла маці, якая добра малявала і прыгожа вышывала. Валодзя Кожух наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў, якой кіраваў Валерый Дабраквашын. Дзіцячае захапленне перайшло ў рашэнне вучыцца жывапісу і пасля заканчэння школы прывяло ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Выкладчыкі Ю. Выхадцаў і А. Малішэўскі навучылі прафесійнаму майстэрству малюнка і кампазіцыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кожух Уладзімір Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічын, Драгічынскі раён
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы, Заслужаныя дзеячы
- Установы