Спадчына
17 лютага 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Дамашэвіча (1928–2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)
Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч нарадзіўся 17 лютага 1928 года ў вёсцы Вадзяціна Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Тут прайшлі першыя яго дзіцячыя гады, вучыўся ў Гасцілавіцкай польскай пачатковай школе. Калі Уладзіміру было дзесяць, бацькі пераехалі на радзіму маці, у вёску Якшычы ля Клецка. Скончыў СШ № 2 г. Клецка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Вадзяціна, Баранавічы
- Прадметы Пісьменнікі, Празаікі, Заслужаныя работнікі культуры
- Установы
8 студзеня 2018 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сокала Сцяпана Фёдаравіча (1943), юрыста, гісторыка, філосафа, кавалера ордэна «Знак пашаны», выдатніка адукацыі Беларусі
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сокал Сцяпан Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Шавялі
- Прадметы Юрысты, Вучоныя, Прафесары, Грамадскія дзеячы
- Установы
20 лютага 2018 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Галушкі (1963), мастака-інваліда, паэта, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2017)
Анатоль Мікалаевіч Галушка нарадзіўся 20 лютага 1963 года ў вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1980 годзе, скончыўшы Волькаўскую сярэднюю школу, паступіў у Калінінградскае мараходнае вучылішча, бо марыў убачыць свет, падарожнічаць. Перад ад’ездам на вучобу адправіўся на раку Шчару купацца. Няўдала нырнуў і атрымаў адну з самых страшных траўм пазваночніка — кампрэсійны пералом 5-га і 6-га шыйныхпазванкоў, пашкоджанне спіннога мозгу, пасля чаго атрафіраваліся мышцы рук, спіны, ног.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Галушка Анатоль Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Магіліцы
- Прадметы Мастакі інваліды, Паэты
- Установы
2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рамана Навумавіча Мачульскага (1903–1990), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза (1944)
Раман Навумавіч Мачульскі нарадзіўся 30 лістапада 1903 года ў вёсцы Крываносы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў з 1917 года. Пасля заканчэння сельскай школы навучаўся ў Глускім гарадскім вучылішчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мачульскі Раман Навумавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінская вобласць, Пінск, Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
25 студзеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980), паэта, аўтара-выканаўцы песень, акцёра тэатра і кіно, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987)
Грамадскасць г. Брэста шануе памяць пра паэта, аўтара-выканаўцы песень,акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980). Паводле архіўных даследаванняў яго радаслоўнай стала вядома, што яго прадзед паходзіў з вёскі Сялец (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, яшчэ раней продкі жылі ў г. Высокім (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Высоцкі Уладзімір Сямёнавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Паэты, Акцёры
- Установы