Спадчына
27 снежня 2018 г. — 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце гасцініцы «Буг» (1958)
Гасцініца «Буг» пабудавана ў 1958 г. у цэнтры г. Брэста, пры ўездзе ў горад з боку Прывакзальнай плошчы на вул. Леніна, 2. Назву гасцініца атрымала ад ракі Заходні Буг, якая працякае на заходняй ускраіне горада.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гасцініцы
- Установы Гасцініца «Буг» (Брэст)
14 жніўня 2018 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчука (1968), беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Сяргей Міхайлавіч Кавальчук нарадзіўся 14 жніўня 1968 г. у вёсцы Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Ніна Сцяпанаўна, працавала настаўніцай у пачатковай школе. Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў кінамеханікам. У сям’і пасля Сяргея нарадзіліся яшчэ два сыны і дачка. Сям’я пераехала ў суседнюю вёску Глінна, дзе ў мясцовай школе Ніна Сцяпанаўна выкладала беларускую мову і літаратуру. Сяргей старанна вучыўся, асабліва яму давалася матэматыка, захапляўся спортам, удзельнічаў у спаборніцтвах. Захапленню спортам садзейнічаў настаўнік фізкультуры Віктар Іванавіч Сокал. Сяргей Кавальчук скончыў СШ № 2 г. Іванава з залатым медалём, марыў стаць ваенным.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальчук Сяргей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Журавок, Глінна
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
24 снежня 2018 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка
Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Міцкевіч Адам
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Завоссе
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Публіцысты, Асветнікі
- Установы
18 ліпеня 2018 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Алены Васільеўны Утыра (1968–2017), музычнага педагога, спявачкі, паэткі
Алена Васільеўна Утыра нарадзілася 18 ліпеня 1968 г. у вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Анастасія Сяргееўна, працавала загадчыцай мясцовага клуба, у сям’і ўсе да аднаго любілі спяваць. Алена з дзяцінства разам з сястрой Валянцінай, якая іграла на акардэоне, і маці выступалі на разнастайных культурных мерапрыемствах у вёсцы і раённым цэнтры, гледачы заўсёды дарылі ім гарачыя апладысменты.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Утыра Алена Васільеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Радаўня
- Прадметы Настаўнікі музыкі, Спевакі, Паэты
- Установы
21 студзеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Архіпавіча Аношкіна (1928–2013), пісьменніка-сатырыка, гумарыста, журналіста, аўтара кніг для дзяцей
Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21 студзеня 1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Антонаўскай сямігодцы. У 1947 г. скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці. Пасля педвучылішча працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне. Зімой 1947 г. адазваны райкомам партыі на пасаду адказнага сакратара рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Аношкін Іван Архіпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінка, Жабінкаўскі раён, Мышчыцы
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы