Спадчына
1 лістапада 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ануфрыевіча Лебедзева (1938), літаратуразнаўца, педагога, паэта
Уладзімір Ануфрыевіч Лебедзеў нарадзіўся 1 лістапада 1938 г. у вёсцы Зарой Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыў школу, працаваў у калгасе. У 1957–1960 гг. — служба ў Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі ўладкаваўся грузчыкам на адным з заводаў г. Клімавічы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лебедзеў Уладзімір Ануфрыевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Педагогі, Паэты
- Установы
1 кастрычніка 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Лукі Мікалаевіча Дзекуця-Малея (1888–1955), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, перакладчыка рэлігійных тэкстаў
Лука Мікалаевіч Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у г. Слоніме Гродзенскай губерні (цяпер Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўнікаў. У чатыры гады застаўся без бацькоў, да шаснаццаці выхоўваўся ў сям’і педагогаў Фунтаў. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу, настаўніцкую семінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, інспектарам народнай адукацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзекуць Малей Лука Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст над Бугам, Брэст
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы, Грамадскія дзеячы, Перакладчыкі
- Установы
20 кастрычніка 2018 г. — 285 гадоў з дня нараджэння Адама Тадэвуша Станіслава Нарушэвіча (1733–1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1733 г. каля мястэчка Лагішын Пінскага павета Берасцейскага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці), быў пахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 г. называўся Станіславам. Быў выхадцам са збяднелай шляхецкай сям’і. Выхаванне атрымаў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1748), у пятнаццаць гадоў быў прыпісаны да гэтага ордэна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ліёне (Францыя) у 1758–1762 гг., пасля заканчэння быў назначаны адным з чатырох прафесараў лацінскай славеснасці ў Віленскай акадэміі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нарушэвіч Адам Тадэвуш Станіслаў
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён, Лагішын
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі, Асветнікі, Паэты, Перакладчыкі, Рэлігійныя дзеячы
- Установы
2018 г. — 170 гадоў з дня заканчэння першай рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала (1848), помніка гідратэхнічнага будаўніцтва
Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж гарадамі Пінскам і Брэстам, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец, прыток Заходняга Буга, праходзіць па тэрыторыі Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. Агульная даўжыня шляху 244 км, пры гэтым працягласць канала ад Брэста да Пінска складае 196 км, а штучная частка — 110 км (ад Кобрына да в. Дубай Пінскага раёна).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Дняпроўска Бугскі канал
- Рэгіён Іванаўскі раён
- Прадметы Каналы, Помнікі гідратэхнічнага будаўніцтва
- Установы
28 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Раманавіча Казлова (1938), гісторыка, картографа, пісьменніка
Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Казлоў Леў Раманавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Ліцвінкі
- Прадметы Гісторыкі, Пісьменнікі, Картографы
- Установы