Спадчына
8 верасня 2018 г. — 65 гадоў з часу заснавання Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (1953)
У пасляваенны час стаяла вострая патрэбнасць у кваліфікаваных кадрах для народнай гаспадаркі. Савет Міністраў БССР 18 ліпеня 1953 г. выдаў пастанову № 895, у якой змяшчаецца просьба да Савета Міністраў СССР «Аб арганізацыі ў Брэсцкай вобласці Пружанскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі». 4 верасня 1953 г. Савет Міністраў СССР загадам № 641 гэтую просьбу задаволіў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружаны
- Прадметы Каледжы
- Установы Пружанскі дзяржаўны аграрна тэхнічны каледж
1 снежня 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Чумачэнкі (1918–1941), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта
Іван Іванавіч Чумачэнка нарадзіўся 1 снежня 1918 г. у вёсцы Курманы Сумскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Недрыгайлаўскага раёна Сумскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку, потым рабфак, паступіў у Сумскі педагагічны інстытут. У 1938 г. закончыў інстытут, атрымаў накіраванне на работу школьным настаўнікам у г. Казалінск, што ў Казахстане.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чумачэнка Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Паэты, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
10 верасня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдаравіча Штэйнера (1953), літаратуразнаўца, крытыка, члена-карэспандэнта Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, выдатніка адукацыі Беларусі
Іван Фёдаравіч Штэйнер нарадзіўся 10 верасня 1953 г. у вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 г. Працаваў дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы Столінскага раёна, метадыстам Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Штэйнер Іван Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Беражное
- Прадметы Вучоныя, Літаратуразнаўцы, Крытыкі
- Установы
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Шэбрын (Брэсцкі р-н, 1518)
Вёска Шэбрын Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з ХVІ ст. У 1518 г. епіскап Луцкі і Берасцейскі Юліян Фалькоўскі пакінуў у спадчыну царкве Ражджаства Багародзіцы ў Шэбрыне шэсць валкоў зямлі (128 га). Па іншых звестках, селішча Шэбрын узгадваецца ў летапісе тракайскіх князёў у 1412 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мартысюк Мікалай Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Шэбрын
- Прадметы Вёскі, Гісторыя вёсак, Удзельнікі рэвалюцыйнага руху
- Установы
5 верасня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Георгіевіча Пірскага (1948), майстра спорту, заслужанага трэнера Беларусі
Віктар Георгіевіч Пірскі нарадзіўся 5 верасня 1948 г. у г. Лунінец Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і чыгуначнікаў. У школе Віктар захапляўся фізкультурай, гуляў у футбол, бегаў на лыжах, нават падабалася падымаць 32-кілаграмовую гіру. У 1967 г. скончыў Свярдлоўскае горнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «машыніст вугальных і праходніцкіх камбайнаў». У вучылішчы пазнаёміўся са спартыўнай барацьбой, з’явілася мара вучыцца ў фізкультурным інстытуце.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пірскі Віктар Георгіевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінец
- Прадметы Заслужаныя трэнеры, Майстры спорту
- Установы