Спадчына
12 ліпеня 2018 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Мартынавіча Гулава (1893–1972), удзельніка Кастрычнiцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Павел Мартынавіч Гулаў нарадзіўся 12 ліпеня 1893 г. у вёсцы Жураўлёва Рузскага павета Маскоўскай губерні (цяпер Рузскага раёна Маскоўскай вобласці) у сям’і беднага селяніна. З трынаццаці гадоў працаваў вучнем у кравецкай майстэрні ў Пецярбургу. З 1912 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гулаў Павел Мартынавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
11 чэрвеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953) пісьменніка, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 г. у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1960 г. сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння Даманаўскай сярэдняй школы (1970) паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1975 г. Працаваў інжынерам у аб’яднанні «Інтэграл», архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мароз Уладзімір Вікенцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы Кінарэжысёры, Пісьменнікі, Сцэнарысты
- Установы
2 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Клімца (1938–2007), гісторыка, Ганаровага краязнаўца Беларусі (1988)
Міхаіл Паўлавіч Клімец нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у вёсцы Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Павел Антонавіч Клімец (1906–1953), па прафесіі сталяр, член КПЗБ з 1927 г., палітвязень польскай турмы; маці — Алена Адамаўна (Барысевіч). Пасля верасня 1939 г. бацька актыўна ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Клімец Міхаіл Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Роўбіцк, Брэст
- Прадметы Гісторыкі, Краязнаўцы
- Установы
28 снежня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Емяльянавіча Екельчыка (1928–1976), спецыяліста ў галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1970)
Міхаіл Емяльянавіч Екельчык нарадзіўся 28 снежня 1928 г. у Мінску. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваны ў Варонежскую вобласць, затым — у г. Фергану. У 1942 г. пераехаў на станцыю Прывольную Саратаўскай вобласці. У час эвакуацыі размінуўся з бацькамі, ваенныя гады правёў у дзіцячых дамах. Выхаванне ў дзіцячым доме садзейнічала фарміраванню цэльнай і цвёрдай асобы, якая паважае людзей і ўмее сябраваць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Екельчык Міхаіл Емяльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Інжынеры
- Установы «Брэсцкі электрамеханічны завод» ААТ
2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Лысюка (1908–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Іванавіч Лысюк нарадзіўся ў 1908 г. у вёсцы Ямна Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі ў роднай вёсцы над ракой Мухавец.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лысюк Фёдар Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Ямна, Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы