Спадчына
2018 г. — 500 гадоў з часу першага ўпамінання в. Хомск (Драгічынскі р-н) у пісьмовых крыніцах (1518)
Першы пісьмовы ўспамін пра вёску Хомск Здзітаўскай воласці Берасцейскага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) адносіцца да 1518 г. Вёска — уласнасць Станіслава Нарушэвіча Валадковіча — узгадваецца ў справе аб межавых спрэчках пінскага князя Фёдара Яраславіча з канонікамі трокскімі. Назва вёскі паходзіць, магчыма, ад імя Хома, такія імёны былі распаўсюджаны ў гэтай мясцовасці. У час Вялікага Княства Літоўскага гэта быў княжацкі гарадок з пераважна гандлёвым і рамесным людам, які пераходзіў ад князёў Вішнявецкіх да Дольскіх, затым Пуслоўскіх, Агінскіх.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Хомск
- Прадметы Вёскі, Гісторыя вёсак
- Установы
6 мая 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Барысавіча Рубцова (1923–1963), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, літаратуразнаўца
Аляксей Барысавіч Рубцоў нарадзіўся 6 мая 1923 г. у Мінску ў сям’і настаўніка літаратуры. У 1941 г. скончыў сярэднюю школу. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акупацыю. У 1944 г. стаў воінам Чырвонай арміі, удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы. У складзе 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у акружэнні і ліквідацыі ўсходне-прускай групоўкі гітлераўцаў, быў паранены. У складзе 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у баях у Германіі і Чэхаславакіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За отвагу», «За победу над Германией».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рубцоў Аляксей Барысавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Крытыкі, Літаратуразнаўцы, Вучоныя
- Установы
2018 г. — 200 гадоў з часу наведвання Пятром Андрэевічам Вяземскім (1792–1878), рускім паэтам і крытыкам, дзяржаўным дзеячам, г. Брэст-Літоўска (1818)
Пётр Андрэевіч Вяземскі нарадзіўся 12 ліпеня 1792 г. у Маскве, належаў да старажытнага роду Вяземскіх. Гадаваўся ў падмаскоўным сяле Астаф’ева, дзе на пачатку ХІХ ст. быў узведзены сядзібны дом, які стаў адным з культурных цэнтраў Расіі. Пётр Вяземскі атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю, у 1805–1806 гг. вучыўся ў Пецярбургскім езуіцкім пансіёне і пансіёне пры Педагагічным інстытуце. Паступіў на службу ў Межавую канцылярыю юнкерам. У дзевятнаццаць гадоў ажаніўся на княжне Веры Фёдараўне Гагарынай, у сям’і нарадзіліся восем дзяцей.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вяземскі Пётр Андрэевіч
- Падзеі Рускія пісьменнікі на Брэстчыне
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Крытыкі
- Установы
2018 г. — 180 гадоў з часу вяртання мяшчанам Давыд-Гарадка права на валоданне землямі, атрыманае ад каралевы Боны Сфорца (Столінскі р-н; 1838)
Старажытны горад Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці заўсёды быў свабодным. Калі адбывалася запрыгоньванне сялян, яго жыхары сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан. Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі іншыя абавязкі. У 1558 г. Гарадок Давыдаў, якім у 1521–1551 гг. валодала каралева Бона Сфорца (1494–1557), стаў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў, уваходзіў у Клецкую ардынацыю. Гараджане жылі на зямлі князя, мелі зямельныя надзелы, якія арандавалі ў князя, за што павінны былі плаціць чынш і адбываць паншчыну, выконваць замкавыя, дарожныя і іншыя павіннасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сфорца Бона
- Падзеі Прыгоннае права
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы
2018 г. — 155 гадоў з часу адкрыцця народнага вучылішча, 110 гадоў — гарадскога вучылішча ў г. Давыд-Гарадку (Столінскі р-н; 1863; 1908)
У ХІХ ст. на Беларусі дзеці сялян і мяшчан вучыліся ў народных школах (школах граматы), у якіх настаўнічаў запрошаны адукаваны чалавек, у якога можна было з восені да вясны навучыцца чытаць, пісаць і лічыць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Народныя вучылішчы, Гарадскія вучылішчы
- Установы Гарадское вучылішча ў г. Давыд Гарадку