Спадчына
2018 г. — 100 гадоў з пачатку Палескага паўстання за аднаўленне савецкай улады (Столінскі, Лунінецкі, Пінскі р-ны; 1918–1919)
Савецкая ўлада на Беларускім Палессі з’явілася ў лістападзе 1917 г. Лінія фронту Першай сусветнай вайны тады спынілася паміж Пінскам і Лунінцам. У сакавіку 1918 г. паўднёвыя паветы Беларусі адышлі да Украінскай Народнай Рэспублікі, са згоды якой Германія акупіравала большую частку Украіны, а таксама Беларускае Палессе, лініі фронту ўжо не існавала. На чыгуначных станцыях Лунінец, Відзібор, Гарынь і інш. размясціліся нямецкія гарнізоны. З прыходам на Беларускае Палессе немцаў і вайсковых фарміраванняў УНР актывісты і прыхільнікі савецкай улады жорстка праследаваліся. Гетманскія ўлады зрабілі Давыд-Гарадок цэнтрам акругі, размясцілі тут вялікі ваенны гарнізон.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ільін Аляксандр Мікалаевіч
- Падзеі Палескае паўстанне (1918–1919)
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Столінскі раён, Пінскі раён, Пінск
- Прадметы
- Установы
2018 г. — 75 гадоў з пачатку выдання газеты «За Родину» (1943–1944), органа Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта
У ліпені 1943 г. па ўказанні ЦК КП(б)Б на базе міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (арганізаваны 12 мая 1942 г.) быў створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, які працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Сакратаром антыфашысцкага камітэта быў Іосіф Паўлавіч Урбановіч (1907–1944), яго намеснікам, другім сакратаром — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985). Камітэт знаходзіўся ў распалажэнні партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Вёў арганізацыйную і палітыка-масавую работу па ўзмацненні барацьбы насельніцтва і партызанскіх атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні вызвалення Брэстчыны ад акупантаў камітэт аб’ядноўваў у 11 раённых арганізацыях 422 ячэйкі, якія налічвалі 1 893 падпольшчыкаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Урбановіч Іосіф Паўлавіч, Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён
- Прадметы Падпольныя друкарні, Падпольныя перыядычныя выданні, Газеты
- Установы Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, Газета «За Родину»
4 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Фролавіча Лазаненкі (1923–2013), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Канстанцін Фролавіч Лазаненка нарадзіўся 4 снежня 1923 г. у вёсцы Сцяпанава Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Ярцава Смаленскай вобласці, бацькі працавалі на прадзільна-ткацкай фабрыцы. У 1940 г. скончыў 8 класаў СШ № 6 г. Ярцава. Працаваў токарам на механічным заводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лазаненка Канстанцін Фролавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2018 г. — 75 гадоў з часу партызанскай аперацыі на Дняпроўска-Бугскім канале (Іванаўскі, Драгічынскі, Кобрынскі р-ны; 1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж Пінскам і Брэстам працягласцю 196 км, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец. Неабходны ўзровень вады падтрымліваўся драўлянымі вадазаборнымі плацінамі. У 1940 г. канал рэканструяваны, са жніўня пачаўся рэгулярны рух суднаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух, Дняпроўска Бугская аперацыя (1943)
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Драгічынскі раён, Кобрынскі раён
- Прадметы Партызаны
- Установы
12 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Дзмітрыевіча Філіпука (1908–1944), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сакратара Жабінкаўскага падпольнага райкама КПЗБ, сувязнога партызанскіх атрадаў
Іван Дзмітрыевіч Філіпук нарадзіўся 12 ліпеня 1908 г. у вёсцы ШчэглікіКобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ленінскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сямнаццацігадовым юнаком Іван Філіпук стаў на шлях барацьбы за вызваленне народа Заходняй Беларусі ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Малады рэвалюцыянер вёў сярод насельніцтва агітацыю за звяржэнне антынароднага ладу, расклейваў лістоўкі, якія заклікалі да барацьбы супраць дзеючага рэжыму, арганізоўваў тайныя сходкі, маёўкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Філіпук Іван Дзмітрыевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Шчэглікі, Брэст
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху
- Установы