Спадчына
30 ліпеня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча Ралько (1922–2006), гаспадарчага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), старшыні калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна (1950–1992)
Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ралько Уладзімір Антонавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Аснежыцы
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне, Калгасы
- Установы Калгас «Аснежыцкі» Пінскага раёна
25 мая 2017 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Анатольевіча Рабава (1967), мастака ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка)
Павел Анатольевіч Рабаў нарадзіўся 25 мая 1967 года ў Віцебску. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1986) па спецыяльнасці «Мастацкая апрацоўка дрэва, косці і каменя». Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі некалькі гадоў працаваў, потым паступіў на мастацка-прамысловы факультэт Беларускай акадэміі мастацтваў, вучыўся на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дыплом атрымаў у 1995 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рабаў Павел Анатольевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Мастакі дэкаратыўна прыкладного мастацтва
- Установы
1 ліпеня 2017 г. — 65 гадоў з часу адкрыцця дзіцячай бібліятэкі ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1952)
Гарадскі пасёлак Дамачава з 1940 года быў раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці. Як і ва ўсіх райцэнтрах, створаных пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, тут з’яўляліся адпаведныя ўстановы, у тым ліку бібліятэчныя. З успамінаў Т. І. Лобач, былога бухгалтара Дамачаўскага пассавета: «Дамачаўская бібліятэка была створана яшчэ да вайны. Знаходзілася яна на вуліцы Леніна ў драўляным двухпавярховым будынку». У час Вялікай Айчыннай вайны, а Дамачава было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з першага дня, бібліятэка была страчана.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Дамачава
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Дамачаўская дзіцячая бібліятэка
8 ліпеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Святлана Іосіфаўны Гуляевай (1937), заслужанага работніка культуры БССР (1980)
Святлана Іосіфаўна Гуляева (у дзявоцтве Любавіцкая) нарадзілася 8 ліпеня 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. У 1945 годзе Іосіф Антонавіч Любавіцкі з жонкай Верай Іванаўнай і дачкой Светай па накіраванні партыі пераехаў з Мінска ў гарадскі пасёлак Іванава Пінскай (цяпер горад Іванава Брэсцкай) вобласці аднаўляць народную гаспадарку. Бацька Святланы па першай прафесіі быў акцёрам, інтэлігентным, высокакультурным чалавекам; неўзабаве Іосіф Антонавіч стаў адным з кіраўнікоў культуры раёна, стварыў самадзейны драматычны гурток, прывіваў дачцы любоў да рускай літаратуры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гуляева Святлана Іосіфаўна, Гуляеў Васіль Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванава, Іванаўскі раён, Брэст
- Прадметы Заслужаныя работнікі культуры
- Установы
17 сакавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Салейкі (1907–1950), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Салейка Іван Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Ямна, Тэльмы, Брэст
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху, Удзельнікі партызанскага руху, Партызаны
- Установы